Tribuna/Футбол/Блоги/Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста

Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста

Во як узбудзіліся.

«Тарпеда-БелАЗ» і «МЛ Віцебск» выдалі агністы па эмоцыях паўфінал у адказ у Кубку Беларусі. Каманды сустрэліся трэці раз за няпоўны месяц – два папярэднія матчы завяршыліся ўнічыю (у першым паўфінале былі нулі, у ЧБ драматычныя 1:1 з галамі на 90-й і 90+5-й хвілінах). Цікавасць да супрацьстаяння падаграваў яшчэ той факт, што каманды ў 2025-м йшлі без паражэнняў.

Бяспройгрышнай серыі «МЛ Віцебск» больш няма – у паўторным паўфінальным матчы «Тарпеда-БелАЗ» мінімальна перамагло. Усё вырашыў гол Кірыла Глушчанкова – абаронца замкнуў галавой падачу са штрафнога Паўла Сядзько. Пасля гульні аўтар выніковай перадачы выклаў гол у сторыз, суправадзіўшы ролік эмодзі бананаў:

Паўабаронца аформіў выніковае дзеянне ў вароты «Макслайна» ў другой гульні запар – у матчы ЧБ ён вызначыўся голам. А вось што Сядзько меў на ўвазе, калі суправаджаў відэа бананамі – можна толькі меркаваць. У сацсетках «банан» часта ўжываецца ў сексуальным кантэксце – як адсылка да мужчынскага палавога органа. Яшчэ пры дапамозе банана паказваюць прыемнае баўленне часу. Напрыклад, адпачынак ў экзатычных краінах.

Ёсць і іншыя тлумачэнні. Напрыклад, у Snapchat «банан» з'яўляецца неафіцыйным знакам для жанатых карыстальнікаў. А яшчэ гэта эмоджы выкарыстоўваецца ў кантэксце здаровага ладу жыцця і харчавання ў цэлым (як адзін з інгрэдыентаў). Ёсць і наркатычны кантэкст – у ЗША «банан» выкарыстоўваецца як шыфр для пакупкі некаторых забароненых рэчываў.

Але напэўна значэнне «бананаў» датычна «МЛ» можа патлумачыць толькі сам Сядзько. Пры гэтым футбаліст вядомы няпростым характарам. Былы лудаман у мінскім «Дынама» канфліктаваў з Вадзімам Скрыпчынкам. Перыядычна дазваляе сабе ў медыя дзёрзкія выказвання: напрыклад, у сакавіку заяўляў, што зборная Беларусі «спакойна» зойме першае месца ў групе адбору да ЧС-2026.

Куды больш відавочныя дзеянні сексуальнай скіраванасці, чым Сядзько, у той жа вечар сабе дазволіў іншы прадстаўнік «Тарпеда-БелАЗ» – масажыст Сяргей Шматко. Ідучы па бегавой дарожцы стадыёна «Віцебскі», ён паказаў імітацыю фрыкцый. Выглядае на тое, што рухі з нейкай прычыны (а можа, і без яе) былі адрасаваныя заўзятарам «МЛ».

Адзначым, што на трыбунах хапала народа. Па пратаколе матч наведалі 4335 гледачоў, у тым ліку шмат дзяцей.

Падчас свайго перфомансу Шматко яшчэ і курыў цыгарэту. Згодна з рэжымным кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, курэнне забараняецца па-за спецыяльна адведзенымі месцамі, у тым ліку «на тэрыторыях і ў памяшканнях, якія займаюцца арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, фізкультурна-спартыўнымі збудаваннямі». За парушэнне прадугледжаны штраф у памеры да чатырох базавых велічыняў (да 168 рублёў).

А яшчэ ж было выдаленне гульца жодзінцаў Аляксандра Сялявы – і там таксама не ўсё было прыстойна. У канцоўцы «МЛ» зладзіў навалу на браму суперніка, адна з атак скончылася штурханінай. Па яе выніку суддзя Амін Кургхелі ўзнагародзіў жоўтымі карткамі паўабаронцу гаспадароў Алега Нікіфарэнку, іх жа брамніка Паўла Паўлючэнку, які прыбег ажно ў штрафную «Тарпеда-БелАЗ», і, уласна, Сяляву. Для апошняга папярэджанне стала другім і прывяло да выдалення.

Убачыўшы перад сабой чырвоную картку, Сялява сышоў з поля, але стадыён не пакінуў – да канца матчу стаяў на спуску ў падтрыбунку. А калі пачуў фінальны свісток, то, па сведчаннях відавочцаў, сказаў: «### [Хрэн] вам!»

У Сялявы таксама не ідэальная рэпутацыя. Ён, як і Сядзько, перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ» з мінскага «Дынама» мінулай зімой, дзе абодва не раз былі заўважаны за ўжываннем спіртных напояў.

З боку «МЛ» ніякай рэакцыі на дзеянні прадстаўнікоў «Тарпеда-БелАЗ» пакуль не было. Пасля матчу галоўны трэнер «букмекераў» Аляксандр Шагойка даў лаканічны каментар па гульні, сказаўшы, што жодзінцы яго нічым не здзівілі, а яго каманда працягне рабіць тое, што рабіла, і пастараецца перамагчы ў наступным матчы.

Фінал Кубка Беларусі адбудзецца 24 мая ў Гродне. «Тарпеда-БелАЗ» сустрэнецца з мясцовым «Нёманам».

Другие посты пользователя

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 мая, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 мая, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 мая, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 мая, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 мая, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 мая, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 мая, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 мая, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 мая, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 мая, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 мая, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 мая, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 мая, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 мая, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 мая, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 мая, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 мая, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 мая, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 мая, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 мая, 06:42
Все посты