Tribuna/Футбол/Блоги/Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум

Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум

Для нашых у экстракласе ўжо няма інтрыг.

У польскай Экстракласе камандам засталася згуляць усяго два туры. Галоўная інтрыга – барацьба за чэмпіёнства. «Лех» на мінулых выходных у «польскім дэрбі» мінімальна абгуляў «Легію» Іллі Шкурына і выйшаў на першае месца, а «Ракаў», які лідараваў да таго, саступіў «Ягелоніі» 1:2. Проста цяпер каманда з Познані лідзіруе з адрывам у адзін пункт.

А вось каманды беларускіх легіянераў фактычна ўсе свае задачы ўжо вырашылі.

Найбольш сумна сезон заканчваецца для «Пушчы» Германа Баркоўскага. 12 траўня каманда саступіла «Сталі» 2:3, апусцілася на дно табліцы і па спартыўным прынцыпе дакладна пакіне эліту. Пры гэтым ёсць невялікая верагоднасць, што на апошні радок можа апусціцца 14-я «Лехія» – у клуба запазычанасці па заробках перад футбалістамі і персаналам, праз што польская федэрацыя не дае ліцэнзіі на наступны сезон. «Лехія» аспрэчвае рашэнне, але, здаецца, сітуацыя ў клубе не паляпшаецца – футбалісты на знак пратэсту затрымалі пачатак нядаўняга матчу супраць «Кароны» Яўгена Шыкаўкі, але ў выніку перамаглі 3:2.

Калі федэрацыя пакіне ў сіле сваё рашэнне, то «Лехія» аўтаматычна апусціцца на апошні радок у табліцы, а ў «Пушчы» будзе шанец пазмагацца за выжыванне.

Але ў любым выпадку вынікі «Пушчы» на фінішы выглядаюць сумна. Апошні раз каманда перамагала ажно ў сярэдзіне сакавіка, а ў пазамінулым туры атрымала «мяшок» ад «Леха» (1:8). Гэты разгром стаў найбуйнейшым у чэмпіянаце Польшчы з 2003 года. Баркоўскаму, зрэшты, пашанцавала – у ганебнай сустрэчы ён не гуляў праз дыскваліфікацыю за чырвоную картку ў папярэднім туры.

Ды і ўвогуле беларус у складзе аўтсайдара выглядае нядрэнна. У «Пушчу» ён перайшоў з брэсцкага «Дынама» напрыканцы студзеня за 150 тысяч еўра і за 15 матчаў ва ўсіх турнірах набраў 4+3 па гол+пас. Прама цяпер ён трэці бамбардзір каманды і найлепшы з моманту свайго пераходу. Чатыры мячы ў другой палове сезона таксама на рахунку малдаўскага абаронцы Андрэя Крачуна, але ў Баркоўскага больш асістаў. Найлепшым снайперам каманды з'яўляецца грэцкі форвард Міхаліс Касідзіс. На яго рахунку дзевяць мячоў, праўда, пасля зʼяўлення беларуса ён вызначыўся толькі двойчы.

Баркоўскі – самы выніковы беларус у экстракласе ў 2025 годзе. Ад яго адстаюць і Шкурын, і Яўген Шыкаўка.

Вызначыўся экс-гулец Брэста і ў апошнім матчы супраць «Сталі», якая пасля продажу Шкурына за 1,5 мільёна еўра ў «Легію» таксама знаходзіцца за крок ад вылету. Прычым патрапіў Баркоўскі вельмі файна:

У «Пушчы» беларусам задаволеныя. Галоўны трэнер Томаш Тулач нядаўна гаварыў пра вялікі патэнцыял Баркоўскага і называў яго вялікім талентам. Кантракт 22-гадовага форварда з «Пушчай» разлічаны да чэрвеня 2028-га.

А вось у Яўгена Шыкаўкі сітуацыя іншая. Яго «Карона» ўжо даўно гарантавала сабе месца ў эліце на наступны сезон, а сёлета можа нават забрацца ў топ-6. Праўда, выніковасць самаго беларускага форварда ў параўнанні з мінулымі сезонамі ўпала. У Экстракласе-2024/25 на яго рахунку 2+2 па гол+пас – год таму Шыкаўка скончыў з 10+1, а ў пазамінулым сезоне было 6+1.

Адзначым, што абодва мячы беларус забіў зусім нядаўна – у канцы красавіка зраўняў з «Ягелоніяй» (3:1), а ў пачатку траўня адкрыў лік з «Катавіцамі» (2:1). У кастрычніку Шыкаўка аформіў дубль у браму другой каманды «Леха» (3:1) у Кубку Польшчы. Тым не менш у гэтым сезоне беларус чацвёрты снайпер каманды. Больш галоў толькі ў іспанскага абаронцы Паўла Рэсты (5), партугальскага плэймекра Пэдро Нуно (5) і іспанскага форварда Адрыяна Далмаў (10).

Кантракт 32-гадовага легіянера з «Каронай» заканчваецца ў чэрвені гэтага года. У дамове прадугледжаная опцыя падаўжэння на адзін год, але ці скарыстаецца ёй клуб – пакуль не паведамлялася. Зімой у польскай прэсе пісалі, што Шыкаўка можа пакінуць «Карону», але ў выніку застаўся. Адзначым, што нягледзячы на ​​слабую выніковасць, форвард застаўся на лаўцы толькі ў адным матчы за сезон. Усяго ўзяў удзел у 35 гульнях, 16 з якіх пачаў у старце, а яшчэ ў трох вывеў каманду з капітанскай павязкай.

Для «Легіі» Іллі Шкурына ў гэтым сезоне таксама нічога кардынальна не зменіцца. Пасля паражэння ад «Леха» варшаўскі клуб пазбавіўся шанцаў на медалі, але дзякуючы перамозе ў Кубку ў наступным сезоне згуляе ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

Шкурын наўпрост спрычыніўся да трафея. Яго гол у паўфінале ў браму «Руха» (5:0) асабліва ні на што не паўплываў, але мяч «Пагоні» (4:3) у фінале быў і важным, і прыгожым:

У Экстракласе ў беларуса 1+2 у 10 матчах за «Легію». Сціпла, але ёсць і станоўчы момант – там, дзе Шкурын адзначаецца выніковымі дзеяннямі, «Легія» абавязкова перамагае: асісты са «Шленскам» (3:1) і «Гурнікам» (2:1), галы «Катавіцам» (2:1) і ў кубкавых матчах таму пацвярджэнне.

Шкурын – чацвёрты бамбардзір каманды пасля свайго пераходу без уліку матчаў Лізе канферэнцый, дзе беларус не гуляў па не залежных ад яго прычынах. У чэмпіянаце і Кубку Польшчы на ​​гэтым адрэзку больш забівалі іспанскі форвард Марк Гуаль (5+0), бразільскі нападнік Лукіньяс (5+0) і японскі вінгер Рыё Марышыта (5+4).

Першую палову сезона Шкурын правёў у «Сталі» – там нагуляў 20 матчаў і набраў 5+2. Дзякуючы выніковым дзеянням беларуса ў каманды з Мельца ёсць няхай не вялікія, але шанц застацца ў эліце: ён забіў «Відзеву» (1:1), двойчы «Пушчы» (2:0), пераможны «Радамяку» (2:1), асіставаў у матчы з «Ягелоніяй» (2:1).

Кантракт 25-гадовага форварда з «Легіяй» разлічаны да снежня 2027-га. Адзначым, што ў сакавіку ў клуб прыйшоў новы спартыўны дырэктар Міхал Жаўлякоў. Таксама не вядома, ці працягне працу ў «Легіі» цяперашні галоўны трэнер Гансала Феё. Яго кантракт заканчваецца 31 траўня, а пра сваю будучыню пасля паражэння ад «Леха» ён выказаўся даволі абстрактна.

«Я ўсё яшчэ буду трэнерам. Калі ў «Легіі» – выдатна. Калі не ў «Легіі» – то недзе ў іншым месцы. Я буду працаваць, каб быць найлепшым... Я ўжо вольны прымаць рашэнні пра сваю будучыню», – сказаў Феё.

Адзначым, што польскі партал sport.tvp.pl паведамляў, што адным з кандыдатаў на замену Феё ў «Легіі» з'яўляецца Аляксей Шпілеўскі. Беларускі спецыяліст ужо абʼявіў, што пакіне «Арыс» пасля завяршэння гэтага сезона.

Другие посты пользователя

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 мая, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 мая, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 мая, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 мая, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 мая, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 мая, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 мая, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 мая, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 мая, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 мая, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 мая, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 мая, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 мая, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 мая, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 мая, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 мая, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 мая, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 мая, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 мая, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 мая, 06:42
Все посты