Футбол Витебск - БАТЭ текстовая трансляция

Витебск

Витебск
Текущая форма
БАТЭ

Борисов
Текущая форма
0 : 1
завершен

Беларусь. Высшая лига. 4 тур

23 апреля 2018, 20:45

Главный судья Дмитрий Доля

Помощники судьи Сергей Гидревич, Алексей Войтешонок

Запасной судья Ярослав Комарицкий

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 93
    Гульня скончана! «БАТЭ» рэалізаваў свой момант у першым тайме са стандарта, выглядаў больш востра. Пасля перапынка аддаў ініцыятыву гаспадарам і дзейнічаў ад абароны. «Віцебск» узламаць абарону не змог. Пасля замены Ледэсмы гульня ў нападзенні зусім перастала атрымлівацца. Як вынік — барысаўчане змаглі адстаяць свае валоданні і заканамерна перамаглі. У «Віцебска» застаецца 7 балаў, «БАТЭ» набірае 12 і пацясняе з першага месца мінскае «Дынама». Дзякуй, што сачылі за нашай трансляцыяй, пабачымся на беларускім футболе! Да сустрэчы!
    91
    Гушчанка грузіў мяч са сваёй паловы поля, Волкаў прапусціў мяч і гулец «Віцебска» не паспеў дацягнуцца да мяча і Шчарбіцкі забраў мяч.
    90
    Да асноўнага часу дадаецца мінімум тры хвіліны. ЦІ зможа «Віцебск» арганізаваць фінальны штурм?
    90
    Апошняя замена ў гульне. Замест Міхаіла Гардзейчука на поле выйдзе Максім Скавыш.
    88
    Шмат барацьбы ў цэнтры поля: «БАТЭ» аддало ініцыятыву «Віцебску», а гаспадары не могуць ускрыць абарону.
    87
    Апошняя замена ў складзе гаспадароў. Замест Вандэрсана Мараньяа ў гульню ўступіў Аляксей Залескі.
    80
    Другая змена ў «БАТЭ». Замест Мікалая СІгневіча на поле з'яўляецца Есэ Туомінен.
    78
    І яшчэ адна замена ў віцябчанаў. Замест Арцёма Скітава на поле выходзіць Кірыл Пячэнін.
    78
    Замена ў «Віцебска». Замест Рафаэля Ледэсмы на поле выходзіць Антон Матвеенка.
    77
    Супакоілася гульня. «БАТЭ» прагматычна спрабуе засушыць гульню, а ў «ВІцебска» ў атацы небяспека не атрымліваецца.
    70
    Ініцыятыва цалкам у нагах гаспадароў. «БАТЭ» перайшоў на гульню другім нумарам і дае магчымасць «Віцебску» магчмасць атакаваць. Але не могуць гаспадары ўзламаць абарону барысаўчан.
    68
    Пазабаўляў публіку Ледэсма. Бразілец разоў 6 набіў мяч перад тым як аддаць пас. Сапраўдны кудзеснік мяча!
    66
    Ледэсма прабіў з цэнтра каля сегмента штрафной, але роўна ў рукі Шчарбіцкаму.
    64
    Барысаўчане разыгрывалі мяч на левым фланзе, але Скітаў сфаліў на Валадзько, сарваў атаку і арбітр прад'явіў жоўтую картку.
    62
    Замена ў складзе «БАТЭ». Замест Мірка Іваніча на поле з'яўляецца Аляксандр Глеб.
    57
    Ледэсма падаваў кутавы, а Карамушка прабіў галавою з адскокам мяча ад зямлі, але вышэй.
    51
    Атакавалі барычаўчане левым флангам. Стасевіч перавёў мяч направа на Іваніча, а ў серба мяч у падкаце выбіў Навумаў. Надзейна гуляе «Віцебск» у абароне.
    47
    Адамавіч убягаў у контратаку, але Бага яго прытрымаў рукою за што і атрымаў жоўтую картку.
    46
    Другі тайм распачаўся!
    45
    Нічога не стаў дадаваць арбітр. «БАТЭ» да гола валодаў ініцыятываю, пасля аддаў ініцыятыву гаспадарам. Віцябчане ж асноўную пагрозу для супернікаў прадстаўляюць праз дальнія стрэлы. Шчарбіцкі пакуль гуляе надзейна. Як вынік — 0:1 на табло. Перапынак.
    45
    Гардзяйчук прабіў здалёк. Любяць сёння гульцы дальнія стрэлы. Гушчанка лёгка забраў мяч.
    41
    Яшчэ адзін дальні стрэл ад «Віцебска». Золатаў адпасаваў на Казлова, а той з метраў 25. Шчарбіцкі ў кашачым прыжку адбівае мяч. Стандарт з правага боку.
    38
    Віцябчане перахапілі ініцыятыву, але пакуль «БАТЭ» гуляе надзейна ў абароне і спраўляецца з атакамі гаспадароў.
    31
    Адамавіч аддаў пас на Ледэсму, а той прабіў сваёй левай метраў з 28-мі. Шчарбіцкі з-пад перакладзіны выцягвае мяч і пераводзіць на кутавы.
    29
    ГОООООООООООООООООООЛ!!! Стасевіч навешваў з правага кута, Волкаў скінуў на Гардзейчука, а той з блізкай адлегласці заносіць мяч у браму. 1:0
    27
    Адамавіч з Ледэсмаю разыгралі мяч пасля кутавога і з навеса галавою прабіваў Мікіта Навумаў. Крыху недакладна. «Віцебск» не ставіць аўтобус і стварае моманты ля чужой брамы.
    22
    Разыгрывалі мяч барысаўчане і на ўдарнай пазіцыі апынуўся Мірка Іваніч. Мяч пайшоў крыху вышэй за левую дзявятку.
    20
    Ледэсма выдаў класны пас у штрафную на Адамавіча, той дацягваецца ў падзенні да мяча, але Шчарбіцкі змог забраць мяч другім рухам. Небяспечны момант ад «Віцебска».
    17
    Гардзяйчук з Сігневічам добра разыгралі мяч і Міхаіл урываўся ў гтрафную гаспадароў. Гушчанка выйшаў і скарціў кут абстрэла і мяч пайшоў вышэй. Кутавы.
    12
    Валадзько з левага фланга навешваў — Гушчанка як на размінцы забірае мяч. Супакоілася гульня. У контратацы ў «Віцебска» небяспекі не атрымалася.
    10
    Роўная гульня з невялікай перавагай гульцоў «БАТЭ». Менавіта яны і стварылі пакуль што самы небяспечны момант. Але «Віцебск» перад сваімі заўзятарамі не зможа адсіджвацца ў абароне.
    5
    Сігневіч добра зачапіўся за мяч, добра пракінуў сабе і выходзіў адзін на адзін. Гушчанка сыграў цудоўна і адвёў пагрозу.
    5
    Ненад Адамавіч атрымаў мяч каля штраной і прабіў роўна ў Шчарбіцкага. Той лёгка забраў мяч у рукі.
    У мінулым сезоне ў Віцебску перамаглі гаспадары — 1:0. У Барысаве перамог «БАТЭ» — 3:1. Як гульня складзецца сёння?
    Добры вечар усім аматарам футбола! З Вамі Аляксандр Лісоўскі і наступныя паўтары гадзіны мы з Вамі будзем сачыць за гульнёй паміж «Віцебскам» і барысаўскім «БАТЭ».

    Каманды выступаюць у наступных складах. «Віцебск». Гушчанка — Скітаў, Мараньяа, Клапацкі, Навумаў, Золатаў, Карамушка, Казлоў, Адамавіч, Ледэсма, Вяргейчык. Галоўны трэнер — Сяргей Ясінскі.

    «БАТЭ». Шчарбіцкі — Філіпавіч, Валадзько, Волкаў, Бага, Яблонскі, Стасевіч, Іваніч, Драгун, Гардзяйчук, Сігневіч. Галоўны трэнер — Алег Дулуб.


    Судзяць гульню Дзмітры Доля, Сяргей Гідрэвіч, Аляксей Вайцяшонак.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Aliaksandr Lisouski
  • 91
    Конец матча.
    90
    Замена. Гордейчук уходит. Вместо него выходит на поле Скавыш.
    87
    Замена. Мараньяо уходит. Вместо него выходит на поле Залеский.
    81
    Замена. Сигневич уходит. Вместо него выходит на поле Туоминен.
    78
    Замена. Скитов уходит. Вместо него выходит на поле Печенин.
    77
    Замена. Ледесма уходит. Вместо него выходит на поле Матвеенко.
    64
    ЖК. Скитов получает желтую карточку.
    62
    Замена. Иванич уходит. Вместо него выходит на поле Глеб.
    47
    ЖК. Бага получает желтую карточку.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    29
    Голевую передачу отдал Волков.
    29
    Гол! Мяч забил Гордейчук.
    1
    Начало первого тайма.
    БАТЭ: Сигневич, Гордейчук, Яблонский, Стасевич, Иванич, Драгун, Бага, Филипович, Володько, Волков, Щербицкий.
    Запасные: Шкурдюк, Березкин, Малькевич, Чичкан.
    Витебск: Вергейчик, Ледесма, Козлов, Адамович, Скитов, Наумов, Клопоцкий, Карамушка, Мараньяо, Золотов, Гущенко.
    В запасе остались: Фурлан, Березун, Александрович, Щербаков.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции

Новости команд

О матче Витебск - БАТЭ

В прошедшем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (4 тур) состоялась встреча команд Витебск - БАТЭ в городе Витебск (Беларусь) на стадионе ЦСК Витебский (вместимость - 8144) со счетом 0 : 1.

Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции Витебск - БАТЭ на Tribuna.com