Реклама 18+

Футбол Торпедо-БелАЗ - Динамо Брест: 6 мая 2018

Торпедо-БелАЗ

Жодино
Текущая форма
Динамо Брест

Брест
Текущая форма
2 : 0
завершен

Беларусь. Высшая лига. 6 тур

6 мая 2018, 17:30

Главный судья Алексей Кульбаков

Помощники судьи Сергей Теслюк, Антон Полуянов

Запасной судья Евгений Ковалев

Реклама 18+

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 95
    На гэтым развітаемся з вамі! Дзякуй, што сачылі за гульнёй разам з намі! Да сустрэчы!
    95
    Берасцейцам ёсць над чым думаць. Зноў праблемы ў абароне. Часам не вярталіся Вітус і Вераціла, пакідаючы вольнымі свае зоны. Ды і Гутар мог згуляць лепш. Можа, варта паспрабаваць выпусціь Паўлючэнка?
    95
    Нельга сказаць, што вынік несправядлівы. «Тарпеда» добра камбінавала, разгортвала контратакі, часам арганізоўвала неблагі пазіцыйны наступ. Што тут сказаць, калі ў берасцейцаў адзін удар у створ? З перамогай каманду Кубарава!
    94
    Усё, перамога «Тарпеда»!
    94
    Шчэрба стрэліў – лёгка забраў мяч Гутар.
    94
    Каргас упусціў мяч за межы поля. Хвіліна застаецца.
    93
    Ля штрафной Канавалава ідзе гульня.
    92
    Вітус ударыў метраў з дваццаці пяці – зноў высока.
    91
    Як жа файна гуляе Мышэнка! Арганізаваў першую галявую атаку, забіў другі мяч, а зараз ледзь не разгарнуў добры контрнаступ. Не падтрымалі яго партнёры.
    90
    4 хвіліны яшчэ будзем гуляць!!!
    89
    Памыліўся хтосьці з абаронцаў «Тарпеда» – Гатал падхапіў мяч, увайшоў у штрафную і ўдарыў, але заблаквалі стрэл.
    87
    Няхайчык ударыў, але вышэй за браму паляцеў мяч.
    87
    Ну вось, някепскі штрафны.
    85
    Гатал стрэліў у дотык, але не патрапіў па браме.
    84
    Ну вось і актывізаваліся берасцейцы. Але пакуль далей закідаў у штрафную справа не даходзіць.
    82
    Красноў замяніў Катлярова.
    81
    2:0!!! Мышэнка!!! Гэта пахаванне. Мышэнка ўвайшоў у штрафную. Чыталася перадача налева, але ўкраінец заўважыў, што Гутар далёка выйшаў з брамы, і «чарпаком» перакінуў мяч праз галкіпера.
    81
    2:0!!! Мышэнка!!! Гэта пахаванне.
    79
    Агунжымі выйшаў замест Прамудрава.
    77
    Здаецца, быў перспектыўны штрафны ў берасцейцаў, але Няхайчык адправіў мяч у ногі суперніку.
    76
    Шапавал замяніў Алексіевіча.
    73
    А зараз цікавы момант. Аляксей Кульбакоў хацеў паставіць кутні на карысць дынамаўцаў, але гаспадары былі не задаволены. Галоўны арбітр параіўся з бакавымі і адмяніў сваё ранейшае рашэнне.
    72
    Савіцкі замяніў Фаміе.
    72
    Не так ужо і імкнуцца наперад дынамаўцы. Зараз выйдзе Савіцкі. Можа, нешта зменіцца.
    68
    Гатал стрэліў здалёк – вышэй за браму.
    66
    Катляроў пасля закіду адарваўся ад дынамаўскіх абаронцаў, але зноў становішча «па-за-гульнёй».
    64
    А усё ж такі як самааддана ў тым моманце згуляў Канавалаў! Зараз яму дапамагалі дактары, таму што нешта з пальцамі было ў галкіпера.
    62
    Момант!!! Гатал выйшаў сам на сам з Канавалым, але галкіпер перамог у гэтай дуэлі і забраў мяч. А аўстрыйскі форвард лёг і прасіў пенальці. Ну дзе тут 11 метраў, Сандра?
    61
    Вітус шчыльна стрэліў метраў з трыццаці – Канавалаў зрэагаваў і нават не адбіў, а адразу ўзяў мяч у рукі.
    59
    Катляроў адгукнуўся на закід партнёра з глыбіні, але знаходзіўся ў становішчы «па-за гульнёй».
    57
    Готал выйшаў замест Філіпавіча. Цікава. У два нападніка будзе гуляць Латал?
    55
    Дарэчы, Мілеўскага і папярэдзілі. Напэўна, нешта сказаў Кульбакову, таму што, здаецца, фалоў ад Арцёма не было.
    54
    Мілеўскі заўважыў, што па правым фланзе забягае Вераціла, і закінуў на яго, але не паспеў на мяч Алег.
    51
    Цікава, што зараз зробіць Латал. Ёсць на лаўцы Савіцкі, але ўсе мы памятаем пра канфлікт гульца і трэнера.
    48
    1:0!!! Улад Клімовіч!!! Мышэнка заўважыў адкрытага на правым фланзе Карповіча, а той закінуў у штрафную. Здавалася, што мяч ужо ўйшоў за межы поля, але Улад Клімовіч падхапіў яго і знешне лёгка адправіў у браму. У бліжні кут пад рукой Гутара. Напэўна, мог браць такі ўдар брамнік.
    46
    Мышэнка замяніў Паступаленка.
    46
    Пачаўся другі тайм!
    45
    Першы тайм увайшоў у гісторыю! 0:0! Усё ж такі нейтральнаму заўзятару гаспадары, напэўна, спадабаліся б больш. «Тарпеда» файна камбінавала, але да ўдараў справа амаль што не даходзіла. Зрэшты, стрэлаў было мала і ў «Дынама», але берасцейцы наогул атакавалі не вельмі актыўна. Баявая гульня, шмат адзінаборстваў – так пакуль можна ахарактарызаваць матч. Адпачываем, каб праз колькі хвілінаў глядзець яго далей.
    45
    Адна хвіліна дадаецца. А тым часам Алексіевіч ледзь не выбяжаў сам на сам з Гутарам.
    43
    Няхайчык адыграў на Вераціла, той падаў, а Каргас выпрыгнуў вышэй за усіх і прабіў – уздоўж брамы паляцеў мяч!
    42
    Кутні ля брамы Канавалава. Паглядзім.
    40
    Вось момант! Вітус прастраліў ў брамніцкую, а там Карповіч ледзьве не зрэзаў мяч у свае вароты!
    39
    Улад Клімовіч прастраліў у брамніцкую, але не спяць берасцейскія абаронцы.
    36
    Фамяе аддаў праніклальны пас у штрафную на Прамудрава, але трапіў у ногі абаронцу.
    34
    Ну няма чаго пісаць. Вось зараз «Тарпеда» разгортвала доўгую пазіцыйную атаку, але хтосьці з гаспадароў сфаліў.
    31
    А вы ведаеце, падобна на тое, што «Тарпеда» валодае ініцыятывай. Напрыклад, зараз гаспадары падалі два кутніх запар.
    29
    Каргас няўдала адыграў на партнёра – прыйшлося фаліць на Аляхновічы, які прыпыніў перадачу. Жоўтая картка.
    26
    Вось небяспека! Катляроў стрэліў у штрафную, а там Вітус падставіў нагу і ледзь не адправіў мяч ва ўласную браму, але Гутар адрэагаваў на такую недарэчнасць!
    23
    Ну вось нешта цікавае. Улад Клімовіч пасля перадачы Катлярова пяткай пракінуў сабе на ход, але не далёка адпусціў мяч.
    22
    Неяк сумна зусім. Здаецца, і хутка ходзіць мяч, але гульня застаецца ў цэнтры поля.
    19
    Часам неблагія контратакі атрымліваюцца ў «Тарпеда», але не хапае то дакладнага пасу, то абводкі.
    16
    Зміцер Клімовіч падаў – мяч праляцеў праз усіх гульцоў.
    15
    Першы кутні ў матчы. Гаспадары ў мяча.
    14
    Няхайчык хацеў прайсці па фланзе, але напаткаў Катлярова, які смела падкаціўся пад яго.
    13
    Ус1 добра з Фамяе. Зараз вернецца ў гульню форвард.
    11
    А цяпер Вітус прастрэлам знайшоў Фамяе ў штрафной, але Канавалаў выйшаў з брамы і перахапіў мяч. А Фамяе ляжыць на газоне.
    9
    Прамудраў прастраліў у цэнтр штрафной, але Фамяе на гэта не адгукнуўся.
    5
    Пакуль аніякай небяспекі. Ніхто не спяшаецца забіраць ініцыятыву.
    2
    Дарэчы, у «Дынама» пасля дыскваліфікацыі вярнуўся капітан Аляксей Гаўрыловіч. Апошні матч пакарання яму зрабілі ўмоным.
    1
    Паехалі!
    Цікавая гульня павінна атрымцца. Абедзве каманды не аднойчы казалі пра свае медальныя мэты. Але не сказаць, каб стартавалі яны вельмі ўдала. Зрэшты, «Дынама» паціху пачынае знаходзіць сваю гульню. На мінулым тыдні каманда без залішніх намаганняў у Кубку разграміла «Дняпро» (4:1). Няўжо нарэшце пайшло? Убачым.
    Галоўны арбітр – Аляксей Кульбакоў. Бакавыя – Сяргей Цяслюк, Антон Палуянаў. Рэзервны суддзя – Яўген Кавалёў.
    Фота: «Тарпеда-БелАЗ»
    Фота: берасцейскае «Дынама»
    Вітаем вас, шаноўнае спадарства! У беларускі футбол прыйшла спякота. Зараз у цэнтральным матчы не могуць забіць «Шахцер» і мінскія дынамаўцы. Але ў нас ёсць цікавая гульня «Тарпеда-БелАЗ» – «Дынама Брэст». Усе надзеі на яе.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Maksim Nestsiarkou
  • 91
    Конец матча.
    83
    ЖК. Мышенко получает желтую карточку.
    82
    Замена. Котляров уходит. Вместо него выходит на поле Краснов.
    81
    Гол! Мяч забил Мышенко.
    79
    Замена. Премудров уходит. Вместо него выходит на поле Огунжими.
    76
    Замена. Алексиевич уходит. Вместо него выходит на поле Шаповал.
    72
    ЖК. Щербо получает желтую карточку.
    72
    Замена. Фамейе уходит. Вместо него выходит на поле Савицкий.
    57
    Замена. Филипович уходит. Вместо него выходит на поле Готал.
    53
    ЖК. Милевский получает желтую карточку.
    49
    Голевую передачу отдал Карпович.
    49
    Гол! Мяч забил Климович.
    46
    Замена. Поступаленко уходит. Вместо него выходит на поле Мышенко.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    29
    ЖК. Каргас получает желтую карточку.
    1
    Начало первого тайма.
    Динамо Брест: Фамейе, Милевский, Филипович, Премудров, Нехайчик, Легчилин, Каргас, Гаврилович, Витус, Веретило, Гутор.
    Запасные: Юзепчук, Кириленко, Лебедев, Павлюченко.
    Торпедо-БелАЗ: Климович, Поступаленко, Олехнович, Котляров, Алексиевич, Щербо, Павловец, Климович, Карпович, Бабичев, Коновалов.
    В запасе остались: Юсов, Концевой, Аффи, Бушма.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
Реклама 18+

Новости команд

О матче Торпедо-БелАЗ - Динамо Брест

В прошедшем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (6 тур) состоялась встреча команд Торпедо-БелАЗ - Динамо Брест в городе Жодино (Беларусь) на стадионе Торпедо (вместимость - 6524) со счетом 2 : 0.

Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции Торпедо-БелАЗ - Динамо Брест на Tribuna.com

Реклама 18+
Реклама 18+