Футбол Неман - Торпедо-БелАЗ текстовая трансляция

Неман

Гродно
Текущая форма
Торпедо-БелАЗ

Жодино
Текущая форма
1 : 0
завершен

Беларусь. Высшая лига. 9 тур

28 мая 2018, 20:45

Главный судья Сергей Лобацевич

Помощники судьи Дмитрий Загорельский, Юрий Хомченко

Запасной судья Владислав Голодухин

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 94
    Усё, гульня скончана! Роўны футбол роўных камандаў з вялікай колькасцю барацьбы. Як часта бывае ў такіх гульнях, лёс матчу вызначае адзін эпізод. «Нёман» свой момант змог рэалізаваць, «Тарпеда» свой верны момант загубіў. Таму гарадзенцы лагічна перамаглі і набіраюць тры балы. З Вамі за дадзенай гульнёй сачыў Аляксандр Лісоўскі, да сустрэчы на беларскім футболе!
    94
    У дадатковы час нічога не атрымліваецца ў жодзінцаў. Канавалаў выходзіў на мяч, у барацьбе выляцеў за межы штрафной. Суддзя прызначыў штрафны на карысць гарадзенцаў.
    92
    Ковель пазмагаўся за мяч з Афі, адабраў, выходзілі два гродзенца на аднаго абаронца жодзінцаў. Але Леанід прабіў бясхітрасна роўна па цэнтры.
    91
    Закіды ў штрафную Журава ніякага плёну не прыносяць. Ён здымае зверху ўсе мячы.
    90
    Да асноўанага часу другога тайму арбітр дадае мінімум чатыры хвіліны.
    87
    Ці гэта фінальны штурм? Валодаюць мячом жодзінцы, робяць закіды, але вынікова скончыць іх складана. «Нёман» дзейнічае без памылак у абароне.
    85
    Памляецца Жураў пры закідзе ў штрафную, але гарадзенскія абаронцы падчысцілі памылку свайго калегі.
    84
    Ішла барацьба на подступах да штрафной, у Якімава атрымалася прабіць па браме, але міма.
    83
    Жодзінцам неабходна прадпрымаць фінальны штурм, каб хаця б увезці адзін бал з Гродна. Ці атрымаецца?
    82
    Апошняя замена ў «Тарпеда»: замест Мышанка на поле выйшаў Паступаленка.
    80
    Канавалаў пакідае межы штрафной і адводзіць нагамі пагрозу ад футбалістаў «Нёмана».
    76
    Далгоў не дацягнуўся да мяча, а ў атацы ў адказ Ковель хутка ўрываўся ў штрафную, скінуў на партнёра, але ўдар апошняга заблакавалі жодзінцы. Цікавая гульня з момантамі пайшла з абедзвух бакоў.
    75
    Апошняя замена ў гарадзенцаў: замест Мукама будзе гуляць Цеслюкевіч.
    74
    Ковель пазмагаўся за мяч і прастрэльваў у штрафную — усе гульцы «Нёмана» праляцелі міма, а Януш узяўся за галаву.
    72
    Другая замена ў Тарпеда: замест Катлярова на поле выйшаў Юсаў.
    70
    Першую замену робіць Кубараў: замест Шапавала на поле з'яўляецца Эдгар Аляхновіч.
    69
    Карповіч атрымаў перадачу з глыбіні поля і меў самы небяспечны момант, але Жураў на вышыні і адвёў мяч за лінію поля.
    68
    Якімаў скінуў з правага боку штрафной на Яблонскага, той вырашыў сыграць хутка і прабіў пяткаю, Канавалаў забраў мяч у рукі.
    67
    Другая замена ў «Нёмана». Замест Валерыя Жукоўскага на поле з'яўляецца Андрэй Якімаў.
    62
    Катляроў прабівае з левага боку з-за межаў штрафной — мяч ляціць роўна па пазіцыі Журава і той не дапускае памылак.
    61
    Карцінка ў другім тайме працягваецца лагічна пасля першага. «Тарпеда» нічога не можа стварыць небяспечнага, «Нёман» дзейнічае па-гаспадарску і кантралюе ход гульні.
    58
    Яшчэ адзін фол на Мукаме, на гэты раз фаліць у цэнтры поля Шчэрба, зрывае атаку і суддзя прад'яўляе жоўтую картку.
    56
    Замена ў гаспадароў. Замест Квашука на поле з'яўляецца Ковель.
    55
    Афі сфаліў на Жукоўскім на подступах да штрафной плошчы. Арбітр пашкадаваў футбаліста і не стаў прад'яўляць картку. Мукам прабіваў штрафны — міма.
    54
    Тры разы запар «Нёман» падаваў кутавыя, але нічога небсяпечнага выціснуць з іх ня здолеў.
    51
    Канавалаў вынес мяч пасля навесу са штрафнога, але суддзя фіксуе парушэнне правілаў на брамніку.
    50
    Мукам прыгожа абыграў Паўлаўца, апошні сфаліў у падкаце ля правага кутавога сцяжка і пабачыў перад сабою ад арбітра жоўтае святло.
    46
    Другі тайм распачынаюць жодзінцы. Паехалі!
    46
    Першы тайм скончаны. Роўная гульня роўных камандаў. «Нёман» больш атакаваў пазіцыйна на пачатку гульні, «Тарпеда» адбівалася. Пасля гульня адсуналася ад брамы жодзінцаў. Аўтазаводцы стварылі некалькі перспектыўных момантаў, але гарадзенцы добры скарысталіся сваім момантам, хутка разыграўшы яго з цэнтра поля, і жодзінцы не паспелі за імі. Як вынік — 1:0. Шмат барацьбы, чакаем другі тайм і спадзяемся, што галявых момантаў будзе больш. Перапынак.
    46
    Клімовіч меў добры момант з правага боку штрафной, Жураў адводзіць пагрозу на кутавы.
    45
    Да першага тайму дадаецца мінімум 1 хвіліна.
    43
    Хвалько пайшоў прамою нагою на жодзінца, штрафны адрасаваўся Паўлаўцу, але ён не здолеў замкнуць навес.
    42
    Далгоў атрыілівае жоўтую картку ад арбітра.
    38
    ГОООООООООООООООООООООООООООЛ!!!
    Хутка розыгрыш стандарту ў цэнтры поля ад Абуны, які знайшоў Януша, той працягнуў мяч і адпасаваў у штрафную на Квашука. Канавалаў пайшоў на перахоп, Квашук яго абыграў і адправіў мяч у сетку. 1:0 на карысць гаспадароў.
    33
    Шапавал выканаў штрафны, мяч пайшоў крыху вышэй, але Жураў цалкам кантраляваў сітуацыю.
    31
    Кантарыя падкаціўся пад Мышанка, у апошняга ўдар не атрымаўся, а грузін атрымлівае картку. Небяспечны штрафны на карысць «Тарпеда».
    29
    Закід ад Клімовіча на Далгова знайшоў адрасата, а жодзінец заўважыў што брамнік далёка выйшаў і спрабаваў закінуць за спіну. Не атрымалася задумка і Жураў лёгка злавіў мяч.
    27
    Засвоілася «Тарпеда» на чужым поле і адсунунла гульню на палову гарадзенцаў. Цяпер граматна абараняецца «Нёман» і небяспекі не атрымліваецца стварыць ля брамы Журава.
    24
    Катляроў працягваў мяч левым флангам, прастрэльваў у штрафную, Жураў на месцы і ў прыжку забраў мяч.
    22
    Афі сфаліў на падыходзе да штрафной. Розыгрыш ад Жукоўскага нічога не прывёў, жодзінцы адвялі пагрозу.
    20
    Памылілася ў цэнтры поля «Тарпеда», Мукам вёў барацьбу з абаронцам, упаў з правага боку каля штрафной, але арбітр паказвае французу падымацца.
    19
    Гарадзенцы атакавалі левым флангам, Анюкевіч небяспечна прастрэльваў, але абаронцы жодзінцаў вынеслі мяч на кутавы. Пасля кутавога Хвалько парушыў правілы. Аўтазаводцы ўводзяць мяч у гульню.
    15
    Валодаюць гарадзенцы ініцыятываю, але не могуць стварыць небяспеку. «Тарпеда» граматна абараняецца і дзейнічае на контратаках. Роўная гульня з вялікай колькасцю барацьбы.
    9
    Жураў, здавалася, памыліўся пры выносе мяча ад партнёра ў цэнтр поля, «Тарпеда» развівала перспектыўную атаку, але жодзінец трапіў у афсайд.
    8
    Мышанка груба падкатваецца пад Мукама і атрымлівае ад арбітра жоўтую картку. «Нёман» будзе прабіваць штрафны.
    5
    Мышанка прабівае з левага кута штрафной плошчы. Мяч паляцеў міма. Першы небяспечны момант!
    4
    Больш валодаюць мячом гарадзенцы, але закіды ў штрафную пакуль не прыносяць плёну. «Тарпеда» пакуль спрабуе дзейнічаць на контратаках.
    1
    Гульня распачалася! Пачынае «Нёман».
    Судзяць сустрэчу Сяргей Лабацэвіч, Дзмітры Заарэльскі, Юры Хомчанка, Яўген Наўмаў, Сяргей Чыстоў.
    «Тарпеда-БЕЛАЗ»: Канавалаў, Афі, Шапавал, Катляроў, Клімовіч, Карповіч, Шчэрба, Паўлавец, Бабічаў, Мышанка, Далгоў
    Запасныя: Бушма, Аляхновіч, Красноў, Паступаленка, Косаў, Сяргей Канцавы, Гецігежаў.
    Галоўны трэнер — Алег Кубараў.
    Стартавыя склады каманд. «Нёман»: Жураў, Анюкевіч, Абуна Ндзана, Хвалько, Бебе Кінге, Жукоўскі, Кантарыя, Мукам, Яблонскі, Януш, Квашук
    Запасныя: Сай, Ковель, Арцём Канцавы, Лешка, Цеслюкевіч, Забелін, Якімаў
    Галоўны трэнер — Ігар Кавалевіч.
    Пасля васьмі тураў у гарадзенцаў 15 набраных балаў, у «Тарпеда» — 12. Абедзьве каманды на дадзены момант вядуць барацьбу за трэці радок у турнірнай табліцы. «Нёман» набраў нядрэнны ход і перамагае ўжо тры гульні запар. Жодзінцы ў апошніх дзвюх гульнях не змаглі забіць галоў «Гомелю», скончыўшы 0:0 і прайгралі яшчэ аднаму клубу, які прэтэндуе на трэці радок — «Віцебску» — 0:2. Хутка мы пабачым, як яно складзецца сёння. Спадзяемся на яскравы футбол у выкананні абедзюх каманд.
    Добры вечар шаноўныя аматары футбола! Мы з Вамі пачынаем сачыць за гульнёй у Гродна, дзе мясцовы «Нёман» будзе сустракацца з жодзінскім «Тарпеда -БЕЛАЗ».
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Aliaksandr Lisouski
  • 91
    Конец матча.
    82
    Замена. Мышенко уходит. Вместо него выходит на поле Поступаленко.
    75
    Замена. Мукам уходит. Вместо него выходит на поле Цеслюкевич.
    72
    Замена. Котляров уходит. Вместо него выходит на поле Юсов.
    69
    Замена. Шаповал уходит. Вместо него выходит на поле Олехнович.
    67
    Замена. Жуковский уходит. Вместо него выходит на поле Якимов.
    59
    Замена. Квашук уходит. Вместо него выходит на поле Ковель.
    59
    ЖК. Щербо получает желтую карточку.
    51
    ЖК. Павловец получает желтую карточку.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    41
    ЖК. Долгов получает желтую карточку.
    38
    Голевую передачу отдал Януш.
    38
    Гол! Мяч забил Квашук.
    32
    ЖК. Кантария получает желтую карточку.
    8
    ЖК. Мышенко получает желтую карточку.
    1
    Начало первого тайма.
    Торпедо-БелАЗ: Долгов, Шаповал, Мышенко, Котляров, Щербо, Павловец, Климович, Карпович, Бабичев, Аффи, Коновалов.
    Запасные: Краснов, Концевой, Гетигежев, Бушма.
    Неман: Януш, Мукам, Квашук, Жуковский, Яблонский, Хвалько, Роллан, Кантария, Анюкевич, Абуна Ндзана, Журов.
    В запасе остались: Концевой, Лешко, Забелин, Сай.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции

Новости команд

О матче Неман - Торпедо-БелАЗ

В прошедшем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (9 тур) состоялась встреча команд Неман - Торпедо-БелАЗ в городе Гродно (Беларусь) на стадионе ЦСК Неман (вместимость - 8800) со счетом 1 : 0.

Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции Неман - Торпедо-БелАЗ на Tribuna.com