App StoreЗагрузите вGoogle PlayДоступно в
Беларусь. Высшая лига - logo
BLRБеларусь. Высшая лига12 тур

Неман - БАТЭ: обзор матча 17 июня 2018, 20:45

О матче

Стадион: ЦСК Неман
Посещаемость: 2200
Главный судья: Сергей Цинкевич
Резервный судья: Вячеслав Наронский

Кто победит?

Новости команд

ВСЕНеманБАТЭ

Статистика матча

Неман - logo
БАТЭ - logo
Владение мячом
0%
0%
Удары по воротам
2
3
Удары в створ
2
3
Удары мимо
0
0
Фолы
0
0
Угловые удары
0
0
Штрафные удары
0
0
Вне игры
0
0
Показать больше

Трансляция Неман - БАТЭ

События матчаТекстовая трансляция
Неман - logo
Матч окончен
90’
Замена
Иванич Мухамедов
89’
Гол! Скавыш
Замена
Кантария Савостьянов
87’
Замена
Яблонский Концевой
78’
75’
Замена
Сигневич Туоминен
Желтая карточка
Кантария
72’
69’
Замена
Володько Скавыш
Гол! Мукам
65’
Замена
Лукашевич Ковель
46’
2тайм
Перерыв
Гол! Якимов
40’
Желтая карточка
Лукашевич
33’
29’
Гол! Иванич
20’
Гол! Сигневич
Неман
Журов - Абуна Ндзана, Роллан, Кантария, Хвалько, Лешко - Лукашевич, Мукам, Яблонский, Якимов - Януш
Запасные: Сай, Анюкевич, Савостьянов, Цеслюкевич, Жуковский, Концевой, Ковель
1тайм
БАТЭ
Щербицкий - Филипович, Риос, Волков, Володько - Бага, Драгун, Иванич, Стасевич, Яблонский - Сигневич
Запасные: Чичкан, Малькевич, Шкурдюк, Василевич, Туоминен, Мухамедов, Скавыш
БАТЭ - logo
94'
Гульня скончана! Цікавы матч мы назіралі з Вамі з вялікай колькасцю забітых галоў. «БАТЭ» гуляў лепш у першым тайме і рэалізаваў свае моманты. У другім тайме ў «Нёмана» добра атрымлівалася контратакуючая гульня, гарадзенцы праявілі характар, Мукам вымусіў памыліцца абаронцу «БАТЭ» і змаглі выраўняць лік. Аляксей Бага ўгадаў з заменаю і Максім Скавыш прыгожа забіў у падзенні. «Нёману» варта было працягваць гуляць у той футбол, а «БАТЭ» здабывае вельмі складаную перамогу ў Гродна і застаецца на першым месцы. З Вамі за футболам сачыў Аляксандр Лісоўскі, да сустрэчы на беларускім футболе заўтра!
93'
Апошні навал не атрымаўся ў гаспадароў. Мукам двойчы выкідваў мяч з аўта, пасля навешваў, але Ковель парушыў правілы на Шчарбіцкім пры закідзе і Цынкевіч аддае мяч барыссаўчанам.
92'
Трэцяя замена ў «БАТЭ»: замест Мірка Іваніча на поле з'яўляецца Уладзіслаў Мухамедаў.
90'
Да другога тайма дадаецца мінімум тры хвіліны.
89'
ГОООООООООООООООООООООООООООООООЛ! СКАВЫШ! Пасля навесу з левага фланга, Максім у падзенні прыгожа забівае мяч галавою. Жураў застаўся на месцы. 2:3.
87'
Здаецца, «Нёман» пагадзіцца на нічыю, «БАТЭ» атакуе больш, гарадзенцы разлічваюць толькі на контратакі.
83'
Прыбралі барысаўчане ініцыятыву да сваіх ног, але закіды пакуль нічога небяспечнага не прыносяць барысаўчанам.
79'
Скавыш убраў абаронцу «Нёмана», прасіўся пас налева на Філіпавіча, але Максім вырашыў прабіць сам — нямоцна і Жураў у прыжку забраў мяч.
78'
Другая замена ў «Нёмана»: замест Яблонскага на поле выходзіць Арцём Канцавы.
76'
Бага адпасаваў на Іваніча, той у адзін дотык прабіў з правага боку але Жураў на месцы. Класны сэйв брамніка гарадзенцаў!
75'
Другая замена ў барысаўчан: замест Сігневіча на поле з'яўляецца Туомінен.
73'
Сігневіч падае ў штрафной пасля барацьбы з Ляшко, сістэмы відэапаўтораў у нас няма, але свісток арбітра маўчыць.
72'
Кантарыя жорстка фаліць у падкаце на Драгуне і Цынкевіч прад'яўляе грузіну жоўтую картку.
71'
Востра дзейнічае «Нёман» у контратаках. Але пакуль гарадзенцам пакуль не хапае апошняга паса, каб мець добрую магчымасць выйсці наперад.
69'
Рэагуе на дзеянні на поле трэнерскі штаб «БАТЭ»: замест Валадзько на поле з'яўляецца Максім Скавыш.
68'
Сігневіч з Іванічам разыгралі мяч, чарнагорац прабіваў з левага боку штрафной, але класны сэйв Журава не дазваляе Мірка павялічыць свае бамбардзірскія паказчыкі.
65'
ГОООООООООООООООООООООООООООООООООООЛ! МУКАМ! Сенегалец пазмагаўся за мяч, адскочыў ад абаронца «БАТЭ» і афрыканец выходзіў адзін на адзін са Шчарбіцкім і спакойна яго перайграў. Камбэк на дадзены момант. 2:2!
62'
Дальні закід знайшоў Сігневіча, той выходзіў сам насам з Журавым, перакідваў апошняга, але перастараўся і мяч пайшоў вышэй.
60'
Стасевіч меў момант! Партнёр адпасаваў, Ігар убраў абаронца, здавалася, будзе ўпэўнена сканчваць эпізод, але ў апошні момант гарадзенец перашкодзіў мячу шлях да брамы і паляцеў той за лінію брамы.
57'
Шмат барацьбы ў цэнтры поля, каманды спрабуюць гуляць дальнімі закідамі, але да нейкага лагічнага завяршэння яны не прыводзяць.
52'
«Нёман» прэсінгуе «БАТЭ» і вымушае Стасевіча фаліць на Кантарыі ў цэнтры поля. Цынкевіч пакуль абмяжоўваецца вуснымі размовамі.
50'
Спакойна распачаўся другі тайм. Гарадзенцы спрабуюць атакаваць, але госці збіваюць атакі «Нёмана».
46'
Замена ў перапынку ў «Нёмана»: замест Лукашэвіча на поле з'явіўся Ковель.
46'
Другі тайм распачаўся!
46'
Першы тайм скончаны! Мы з Вамі пабачылі тры галы. «Нёман» пачаў лепш, з большага атакаваў правым флангам праз Мукама. «БАТЭ» ў сярэдзіне тайма пасля стандарта і індывідуальнымі намаганнямі Іваніча забіў двойчы, а ў гарадзенцаў атрымалася прыгожая атака. Цікавы футбол назіраем, спадзяемся, у другім тайме будзе не горш. Адпачываем.
45'
Дадаецца мінімум адна хвіліна.
43'
Волкаў сфаліў з правага фланга, Якімаў пайшоў біць штрафны, але на гэты раз значна міма. Завёўся «Нёман» пасля гола.
40'
ГОООООООООООООООООООООООООООООООООЛ! «Нёман» шыкоўна разыграў мяч. Іваніч абрэзаўся ў цэнтры поля, мяч пайшоў налева на Кантарыю, той скінуў на мяжу штрафной на Якімава і той вельмі прыгожа забівае мяч у левы ад Шчарбіцкага кут. Без шансаў. 1:2.
36'
Кантарыя навешваў з левага фланга, Мукам падстроіўся пад навес, прабіў галавою, але роўна па пазіцыі Шчарбіцкага.
33'
Лукашэвіч груба сфаліў на Драгуне і Цынкевіч паказвае жоўтую картку.
30'
ГООООООООООООООООООООООООООООООООЛ! Іваніч! Чарнагорац выходзіў з правага фланга з цэнтра поля, першы раз Жураў мяч адбіў, ніхто не падстрахаваў брамніка і Мірка дабіў мяч у сетку з другой спробы. 0:2.
29'
«Нёман» прыбраў ініцыятыву да сваіх ног і спрабуе праз камбінацыі прыдумаць небяспеку. Пакуль не атрымліваецца.
23'
Палова тайма прайшла. «Нёман» актыўнічаў на пачатку і больш праз правы фланг намаганнямі Мукама. «БАТЭ» адвёў гульню ад сваёй брамы і здолеў рэалізаваць момант пасля стандарту.
22'
Бебе Кінг выкінуў на Абуну, ад таго мяч выскачыў на кутавы. Стасевіч з Іванічам разыгралі, скінулі нізам на мяжу штрафной пад удар Яблонскаму — мяч пайшоў вышэй.
20'
ГОООООООООООООООООООООООЛ! Сігневіч! Стасевіч навесіў з левага кутавога, а Мікалай выйграў барацьбу ў штрафной і з метраў пяці забіў мяч. Жураў дапамагчы не змог. 0:1.
19'
Іваніч адыграў пяткаю на Валадзько, той навесіў, Жураў зноў уступіў у гульню і выбіў мяч рукамі.
18'
Зноў Мукам прастрэльваў з правага флангу, але абаронцы сыгралі надзейна і выбілі мяч.
16'
Якімаў прабіў здалёк, мяч скокнуў перад Шчарбіцкі, але другім рухам Дзяніс забраў мяч у рукі.
15'
Стасевіч выканаў штрафны пад перакладзіну — Жураў адвёў пагрозу на кутавы.
14'
Памыліліся гродзенцы ў перадачы, а «БАТЭ» вывадзіла Іваніча ў атаку, той абыграў Абуну, а сенегалец сфаліў рукамі — Сяргей Цынкевіч меў усе падставы дастаць кавалак жоўтага кардона з кішэні.
11'
Першы адказ «БАТЭ». Рыас прастрэльваў справа на Іваніча, мяч да чарнагорца не дайшоў, абаронцы адвялі пагрозу.
8'
Працягвае Мукам актыўнічаць на правым фланзе «Нёмана». Лепшы гулец на пачатку сустрэчы. Пасаваў сенегалец на Хвалько, але прастрэл апошняга адрасата не знайшоў.
4'
Драгун сфаліў на Янушы і той атрымлівае пашкоджанне. На поле з'явілася медыцынская брыгада.
2'
«Нёман» пачаў гульню па-гаспадарску і атакуе правым флангам. Закід ад Мукама пакуль што ліквідаваў Волкаў, але гарадзенцы добра атакуюць.
Гульня распачалася!
Судзіць матч Сяргей Цынкевіч, яму дапамагаюць Віталь Малюцін і Яўген Раманаў.
Каманды з'явіліся на поле, гучыць гімн Рэспублікі Беларусь.
Адразу хочацца адзначыць, што супрацьстаянне магло стаць сустрэчай двух братоў Глебаў, але ані Вячаслава, ані Аляксандра няма нават у заяўцы.
«БАТЭ»: Шчарбіцкі, ФІліпавіч, Іваніч, Яблонскі, Сігневіч, Рыас, Драгун, Стасевіч, Волкаў, Бага, Валадзько.
Запасныя. Чычкан, Васілевіч, Скавыш, Туомінен, Шкурдзюк, Малькевіч, Мухамедаў. Выконваючы абавязкі галоўна трэнера — Аляксей Бага.
Стартавыя склады каманд. «Нёман»: Жураў, Абуна Ндзана, Кантарыя, Бебе Кінг, Януш, Яблонскі, Якімаў, Лешка, Лукашэвіч, Мукам, Хвалько
Запасныя. Сай, Канцавы, Янюкевіч, Жукоўскі, Ковель, Савасцьянаў, Цеслюкевіч. Галоўны трэнер — Ігар Кавалевіч.
Добры вечар усім аматарам беларускага футбола! Тым, хто абірае свой футбол замест Чэмпіянату свету. Сёння адны з фаварытаў — зборная Германіі — саступіла камандзе Мексікі, а мы з Вамі будзем назіраць за гульнёй беларускага фаварыта — БАТЭ, — які адправіўся на берагі Нёмана ў Гродна, каб згуляць у 12-м туры. Ці адбудзецца сенсацыя на беларускіх палях?
Список

Составы

Неман
БАТЭ

Читать после матча

ВСЕНеманБАТЭ