Реклама 18+

Футбол Витебск - Неман: 14 июля 2018

Неман

Гродно
Текущая форма

23 Жуковский (Цеслюкевич) (пенальти)

5 : 1
завершен

Беларусь. Высшая лига. 16 тур

14 июля 2018, 20:45

Главный судья Сергей Цинкевич

Помощники судьи Виталий Малютин, Евгений Романов

Запасной судья Ольга Терешко

Реклама 18+

Видео

 
 

первый тайм второй тайм
  • 93
    Гульня скончана, «Віцебск» заслужана перамагае. Герой сустрэчы — Антон Мацвеенка. Тры гола і зароблены пенальці на сабе. Гарадзенцы змаглі адказаць толькі голам з пенальці. Больш атак развіваліся правым флангам. «Віцебск» атакаваў шырока, прыгожа, але збольшага — злева. Той матч, калі ў адных атрымліваецца амаль усё, а ў іншых — амаль нічога. «Віцебск» аддзякаваў сваіх заўзятараў вельмі добрай і разумнай гульнёй. Гаспадары не спыніліся пасля перашаг тайму і працягвалі радаваць нас усіх галамі і камбінацыямі. Як вынік — каманды забілі шэсць галоў. З Вамі за беларускім футболам сачыў Аляксандр Лісоўскі, да сустрэчы!
    92
    ГООООООООООООООООООООООООООООООООЛ! ВІЦЕБСК! ГОООООООООООООООООЛ! 5:1! Спрацавалі замены Сяргея Ясінскага. Александровіч адпасаваў на Пячэніна, апошні убраў на замаху абаронцу і паклаў мяч у левы кут ад Журава.
    90
    Да другога тайму дададзена мінімум тры хвіліны.
    88
    Камбінацыя «Нёмана» прывяла да стрэлу Мукама, але брамнік забірае мяч у рукі. Спрабуе адыграць хаця б адзін мяч «Нёман», за гэта можна выказаць падзяку гарадзенцам, хаця па ліку на табло зразумела, што наўрад ці гаспадары ўпусцяць перамогу.
    83
    СУпакоілася гульня і пераважна адбываецца ў цэнтры поля. «Нёман» нічога небяспечнага не можа стварыць ля брамы супернікаў, «Віцебск» адчуў, што перамогу ўпусціць будзе складана і больш не атакуе на ўсіх парах, а спакойна даводзіць гульню да перамогі.
    79
    Мала што атрыліваецца ў гарадзенцаў у атацы. Шмат браку прыводзіць да таго, што камбінацыі сканчваюцца яшчэ на падыходзе да штрафной «Віцебска». З іншага боку, гаспадары злавілі кураж і вельмі моцна радуюць публіку прыгожай гульнёй.
    75
    Мукам змагаўся ў штрафной з абаронцамі «Віцебска», мяч ад пяткі трапіў у сетку, але з вонкавага боку і тое, толькі таму, што сетка парвалася. Невялічкая паўза, сетку паправілі і Шчарбакоў увёў мяч у гульню.
    73
    Апошняя замена ў гаспадароў: замест Ненада Адамавіча на поле выйшаў Аляксандр Александровіч.
    72
    Не спыняецца «Віцебск» і радуе сваіх заўзятараў атакуючай гульнёй. Пасля навесу з левага фланга на падборы мяч падабраў Адамавіч, серб адпасаваў партнёру направа, але мяч пайшоў крыху міма.
    71
    Апошняя замена ў «Нёмана»: з поля сыходзіць Валеры Жукоўскі, на поле выйшаў Леанід Ковель.
    68
    Другая замена ў гаспадароў: замест Бруна Фурлана на поле выйшаў Пячэнін.
    66
    ГООООООООООООООООООООООООООООООЛ! Суперкамбінацыя «Віцебска». За кошт кароткіх пасоў са сваёй паловы поля гаспадары выйшлі з-пад прэсінга, на чужой палове поля мяч атрымаў Адамавіч, той адпасаваў на Фурлана і бразілец быў адзін перад Журавым, але адпасаваў далей на Мацвеенка і Антон аформіў хет-трык. Вельмі і вельмі прыгожая камбінацыя!
    62
    «Нёман» як і ў першым тайме працягвае атакаваць справа. Не ідзе гульня ў Мукама на левым фланзе. Акрамя яго выхаду сам насам з брамнікам і выпрашвання пенальці ў Цынкевіча, нічым не адзначыўся камерунец.
    60
    Другая замена ў «Нёмана»: замест Канцавога на поле выйшаў Яблонскі. Цікавы факт — рэзервовы арбітр на сустрэчы — жанчына.
    59
    Гаспадары спрабуюць збіць атакуючы напал «Нёмана», забралі мяч і спакойна перакатваюць яго на сваёй палове поля. Ці не зацішша перад хуткімі атакамі?
    56
    Мацвеенка працягвае актыўнічаць на левым фланзе. Парушае правілы Канцавы, віцебчукі просяць картку, але Сяргей Цынкевіч паказвае, што толькі штрафны.
    54
    Першая замена ў «Віцебска»: замест Вяргейчыка на поле з'явіўся Цевераў.
    52
    Мукам даганяў закід ад партнёра, Шчарбакоў адвёў мяч на кутавы, а Мукам зваліўся. Свісток Цынкевіча прамаўчаў, а з кутавога розыгрыш прывёў да класнай абводкі ад Савасцьянава, Яўген адпасаваў на Хвалько, стрэл якога з метраў 15-ці пайшоў вышэй.
    50
    Другі тайм пачаўся пад дыктоўкі «Нёмана», ініцыятыва ў нагах гасцей, ці з'явіцца небяспека?
    46
    Першая замена ў «Нёмана». Замест Георгі Кантарыі на поле з'явіўся Яўген Савасцьянаў.
    46
    Другі тайм пачаўся! ЦІ змогуць гарадзенцы адыгрыцца і ці будуць галы яшчэ, пабачым у наступныя 45 хвілін.
    46
    Першы тайм скончаны! «Нёман» больш атакаваў правым флангам, што раз прынесла плён. Герой першага тайму — Мацвеенка — зарабіў пенальці і забіў два мяча. Гарадзенцы мелі яшчэ адзін у перакладзіну, але надзена дзейнічаў Шчарбакоў. Цікавая гульня з чатырма забітымі мячамі сыходзіць на адпачынак на 15 хвілін. Адпачнем і мы з Вамі.
    45
    ГООООООООООООООООООООООООООЛ! Прыгожая камбінацыя ў адзін дотык прывяла да трэцяга голу. Адамавіч адпасаваў з правага боку штрафной на Мацвеенка і Антон з метраў 8-мі робіць дубль — 3:1.
    43
    Януш прэсінгаваў пасля не вельмі паспяховай перадачы Золатава Шчарбакова. Розыгрыш аўта прывёў да стрэла Якімава — міма.
    39
    У «Нёмана» атакі праходзяць толькі з правага фланга, Кантарыя прыкладваецца да мяча на мяжы штрафной, пасля рыкашэта ад рук Шчарбакова мяч адлятае ў перакладзіну. Гарадзенцы маглі зраўніваць лік.
    38
    Яшчэ адна атака «Віцебска». Мацвеенка адпасаваў на Казлова, той навешваў на Адамавіча ў штрафную, але стрэл серба пайшоў вышэй. Прыгожы футбол мы назіраем.
    36
    Адамавіч прарываўся да цэнтра каля мяжы штрафной, але Бебе КІнг выбіў мяч на кутавы. Мацвеенка падаваў з кута поля, Клапацкі выйграў барацьбу ў паветры, але прабіў роўна па пазіцыі брамніка іЖураў злавіў мяч. Актыўнічае «Віцебск» пасля гола і не збаўляе абаротаў.
    33
    ГОООООООООООООООООООООООООООЛ! Перахапілі ініцыятыву віцебчукі, праводзілі зацяжную атаку, рознымі флангамі і гэта прынесла вынік. Мацвеенка адкрыўся з левага боку штрфаной і без шансаў для Журава прабіў — 2:1.
    28
    Жураў памыліўся пры перадачы і адправіў мяч на кутавы, але пасля го падачы выправіўся і забраў мяч у рукі.
    26
    «Нёман» усю сваю актыўнасць праводзіць праз правы фланг, дзе актыўнічае Канцавы. «Віцебск» правёў контратаку, дзе за кошт дзеянняў Мацвеенка змаглі выціснуць пенальці. Праз восем хвілін атакі правым флангам далі свае плады. Абмен галамі з адзіннацаццімятровых кропак — і роўная гульня адабражаецца лікам на табло — 1:1.
    24
    ГОООООООООООООООООООЛ! Валеры Жукоўскі таксама спакойна развёў Шчарбакова і мяч па розных кутах. 1:1.
    23
    Яшчэ адзін пенальці. На гэты раз у браму «Віцебска». Атака правым флангам прынесла плён.
    21
    «Нёман» больш атакуе праз правы фланг, але гаспадары поля адводзяць пагрозу і вельмі граматна дзейнічаюць у абароне, не пакідаючы гасцям шансаў.
    18
    Гарадзенцам зараз проста неабходна ісці ў атаку і падвышаць тэмп гульні. Навес з правага флангу прывёў да таго, што Жукоўскі парушыў правілы ў паветры, а Сяргей Цынкевіч зафіксаваў фол.
    16
    ГОООООООООООООООООЛ! Вяргейчык спакойна рэалізоўвае пенальці, развёў Журава і мяч па розных кутах. 1:0.
    15
    Мацвеенка накруціў двух апанентаў на левым фланзе і ўрываўся ў штрафную. Кантарыя парушаў правілы і Сяргей Цынкевіч указвае на кропку. Пенальці.
    14
    Роўная гульня ў цэнтры поля. Каманды спрабуюць камбінаваць і памылак не дапускаюць футбалісты.
    10
    Гарадзенцы падавалі кутавы з правага боку, гаспадары адбіліся і вынеслі мяч на Вяргейчыка. Той зачапіўся за мяч у цэнтры поля і атрымлівалася перспектыўная контраатака, але «Нёман» паспеў адысці на сваю палову поля і ліквідавалі пагрозу.
    5
    Парушаюць правілы на подступах да сваёй штрафной гульцы «Нёмана» і гаспадары маюць права на перспектыўны момант. Але нічога небяспечнага не здолелі выціснуць і гарадзенцы адвялі пагрозу ад сваіх варот.
    1
    Гульня распачалася!
    Стан «Віцебска» пакінуў адзін з яе лідараў — Ледэсма. Што змогуць супрацьпаставіць віцебчукі без аднаго са сваіх лідараў аднаму з прэтэндантаў на трэці радок? Ужо хутка мы з Вамі пабачым.
    Абслугоўвае гульню брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Цынкевічам. Дапамагаюць яму Віталь Малюцін і Яўген Раманаў.
    «Нёман»: Жураў, Абуна, Кантарыя, Канцавы, Бебе КІнг, Януш, Жукоўскі, Якімаў, Мукам, Цеслюкевіч, Хвалько. Запасныя: Сай, Журневіч, Забелін, Лукашэвіч, Ковель, Савасцьянаў, Яблонскі. Галоўны трэнер — Ігар Кавалевіч.
    Стартавыя склады камандаў. «Віцебск»: Шчарбакоў, Скітаў, Вандэрсан, Клапацкі, Наўмаў, Золатаў, Мацвеенка, Казлоў, Адамавіч, Фурлан, Вяргейчык. Запасныя: Гушчанка, Залескі, Пячэнін, Цевераў, Карамушка, Шкурын, Александровіч. Галоўны трэнер — Сяргей Ясінскі.
    «Віцебск» набраў нядрэнны ход, у апошніх пяці гульнях не саступае супернікам і працягвае ўтрымліваць трэці радок. «Нёман» ідзе не столь паспяхова, але ад сёмага месца да трэцяга радка аддзяляе шэсць балаў. У выпадку перамогі гарадзенцы змогуць наблізіцца да тройкі.
    Добры вечар, паважаныя заўзятары! Чэмпіянат Свету па футболе ўжо блізкі да свайго сканчэння і сёння мы можам павіншаваць зборную Бельгіі з бронзавымі медалямі. Але ў чэмпіянаце Беларусі працягваецца жорсткая барацьба за трэці радок. І сёння ў Віцебску мясцовы футбольны клуб будзе прымаць гродзенскі «Нёман».
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
    Комментирует Aliaksandr Lisouski
  • 91
    Конец матча.
    90
    Голевую передачу отдал Александрович.
    90
    Гол! Мяч забил Печенин.
    74
    Замена. Адамович уходит. Вместо него выходит на поле Александрович.
    71
    Замена. Жуковский уходит. Вместо него выходит на поле Ковель.
    68
    Замена. Фурлан уходит. Вместо него выходит на поле Печенин.
    66
    Голевую передачу отдал Фурлан.
    66
    Гол! Мяч забил Матвеенко.
    61
    ЖК. Козлов получает желтую карточку.
    60
    Замена. Концевой уходит. Вместо него выходит на поле Яблонский.
    54
    Замена. Вергейчик уходит. Вместо него выходит на поле Теверов.
    46
    Замена. Кантария уходит. Вместо него выходит на поле Савостьянов.
    46
    Начало второго тайма.
    46
    Перерыв.
    45
    Голевую передачу отдал Адамович.
    45
    Гол! Мяч забил Матвеенко.
    33
    Голевую передачу отдал Вергейчик.
    33
    Гол! Мяч забил Матвеенко.
    23
    Голевую передачу отдал Цеслюкевич.
    23
    ЖК. Золотов получает желтую карточку.
    23
    Гол! Пенальти реализовал Жуковский.
    16
    Голевую передачу отдал Матвеенко.
    16
    Гол! Пенальти реализовал Вергейчик.
    15
    ЖК. Кантария получает желтую карточку.
    1
    Начало первого тайма.
    Неман: Януш, Концевой, Якимов, Цеслюкевич, Мукам, Жуковский, Хвалько, Роллан, Кантария, Абуна Ндзана, Журов.
    Запасные: Журневич, Лукашевич, Забелин, Сай.
    Витебск: Фурлан, Вергейчик, Матвеенко, Козлов, Адамович, Скитов, Наумов, Клопоцкий, Мараньяо, Золотов, Щербаков.
    В запасе остались: Шкурин, Карамушка, Залеский, Гущенко.
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




Чат

Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
Реклама 18+

Новости команд

О матче Витебск - Неман

В прошедшем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (16 тур) состоялась встреча команд Витебск - Неман в городе Витебск (Беларусь) на стадионе ЦСК Витебский (вместимость - 8144) со счетом 5 : 1.

Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции Витебск - Неман на Tribuna.com

Реклама 18+
Реклама 18+