Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+

    Футбол Шахтер - Витебск текстовая трансляция

    Шахтер

    Солигорск
    Текущая форма
    Витебск

    Витебск
    Текущая форма
    2 : 1
    завершен

    Беларусь. Высшая лига. 17 тур

    31 октября 2018, 16:45

    Главный судья Виктор Шимусик

    Помощники судьи Алексей Ковалев, Алексей Войтешонок

    Запасной судья Антон Лашук

    Видео

     
     
    первый тайм второй тайм
    • 94
      Матч скончаны! «Шахцёр» перамагае і выходзіць на другое месца. «Віцебск» большую частку гульні не быў падобны на сябе. Мінімум момантаў, гульня другім нумарам. Памылка Гушчанка ў першым тайме, правал у цэнтры абароны на пачатку другога — каманда з поўначы адыграць два мяча не здолела. Але трэба аддаць належнае, за змаганне да самага канца, у канцы быў выбух і, здавалася, падабечным Сяргея Ясінскага атрымаецца ўвезці з Салігорска адзін пункт. «Шахцёр» перамог заслужана, кантралюючы ход гульні. Асабліва вызначыўся Бакай, які ў гэтай гульне паўдзельнічаў у абодвух галявых момантах. З вамі за футболам назіраў Аляксандр Лісоўскі, футбольны беларускі вечар працягваецца. Да сустрэчы!
      94
      ГОООООООООООООООЛ, 2:2, падалося, але Мацвеенка апынуўся ў афсайдзе. Віцебская скамейка моцна расчараваная, а Адамавіч за размовы з арбітрам атрымлівае папярэджанне.
      93
      ЗАцягваў час Балановіч на чужой палове поля, за арбітр прад'яўляе жоўтую.
      90
      Мінімум чатыры хвіліны яшчэ ёсць у «Віцебска».
      89
      Адамавіч адпасаваў на Казлова, а той метраў з 27 вырашыўся на дальні стрэл, а Клімовіч праспаў гэты мяч. Гарачая канцоўка чакае нас.
      89
      ГОООООООООООООООООООООООООООООООЛ! 2:1. Казлоў!
      88
      Апошняя замена ў «Шахцёра»: замест Бакая на поле з'яўляецца Максім Бардачоў.
      88
      Грамыка класна прыкрыў мяч ад супернікаў і Казлоў быў вымушаны сфаліць, за што атрымаў папярэджанне.
      86
      Другая заемна ў гаспадароў: замест атрымаўшага невялічкае пашкоджанне Эбонга, на поле з'яўляецца Нікалаэску.
      82
      Першая замена ў «Шахцёра»: замест Дзяніса Лапцева на поле з'яўляецца Валеры Грамыка.
      79
      Класна праз цэнтр разыгралі камбінацыю ў сценачку Адамавіч і Вяргейчык, апошні прабіваў, але яго стрэл заблакавалі абаронцы гарнякоў.
      75
      Апошняя замена ў гасцей: з поля сыходзіць Арцём Старагародскі, на поле з'явіўся Ілля Шкурын.
      72
      Золатаў зрывае перспектыўную контратаку і атрымлівае жоўтую картку.
      71
      Класная камбінацыя ад "»Віцебска». Адамавіч пасаваў на Скітава, той далей у цэнтр штрафной на Вяргейчыка — Клімовіч робіць класны сэйв і ратуе гаспадароў ад вернага голу. Першая небяспека ад гасцей.
      70
      Гаспадары супакоілі гульню і з'явілася шмат фалоў у цэнтры поля. Тэмп гульні зусім невысокі. «Шахцёр» задавальняе такая камфортная перавага, «Віцебск» нічога не можа сёння стварыць. Не атрымліваецца гульня ў каманды Ясінскага.
      63
      Гульня знаходзіцца цалкам пад кантролем гарнякоў. Ніводнай небяспекі не могуць стварыць госці. Калі б не канец кастрычніка і дождж, то можна было б сказаць, што ў Андрэя Клімовіча курортны рэжым. Зусім няма асэнсаванасці ў «Віцебска». «Шахцёр» атакуе больш востра, але пасля другога мяча на пачатку другога тайма крыху супакоілі тэмп і вядуць гульню да перамогі.
      60
      Крос з правага флангу на Бакай, але таму не хапіла росту і мяч пайшоў значна вышэй. Нічога не мяняецца ў малюнку гульні, гаспадары працягваюць дзейнічаць першым нумарам.
      58
      Скітаў жорстка ў барацьбе ў паветры гуляе супраць гарняка, за што атрымлівае жоўтую картку ад Шымусіка.
      55
      З пачаткам другога тайма сітуацыя на поле кардынальна не змянілася, «Шахцёр» павялічыў сваю перавагу, а ў «Віцебска» пакуль што нічога не атрымліваецца. Ці зменіцца сітуацыя пасля здзейсненых замен?
      53
      І тут жа другая замена ў «Віцбеска»: замест Фурлана на поле з'яўляецца Вяргейчык. Бразілец не задаволены сітуацыяй і не паціснуў руку Сяргею Ясінскаму.
      52
      Рэакцыя на развіццё звестак на поле: Мацвеенка з'яўляецца на поле замест Пячэніна.
      51
      Зноў Бакай стварае небяспеку. Закід-чарпачок на Лапцева, але Дзяніс не здолеў яго тэхнічна апрацаваць і Гушчанка паспеў забраць мяч у рукі.
      49
      Класна разыгралі гаспадары і Балановіч выкаціў мяч, Бакай выйшаў сам насам з Гушчанка і ад штангі снарад трапіў у сетку.
      48
      ГООООООООООООООООООООООООООЛ! 2:0. Бакай!
      46
      Другі тайм распачаўся!
      45
      Лапцеў меў момант, прабіваў з правага боку штрафной пляцоўкі, але Гушчанка на гэты раз гуляе надзейна. Віктар Шымусік абвяшчае пра канец першага тайма.
      45
      Да асноўнага часу першага тайма дадаецца мінімум адна хвіліна.
      43
      Класная атака выйшла ў «Віцебска». На сваёй палове поля Скітаў атрымаў мяч ад Адамавіча, прабег метраў 35–40, меў магчымасць аддаць перадачу налева на партнёра, але зусім не дакладна. Ня так шмат перспектыўных контратак у гасцей было ў першым тайме, але яны так імі распараджаюцца.
      40
      Як далей будзе дзейнічаць «Віцебск»? Ці будуць якія змены, бо першы тайм зусім без момантаў у гасцей.
      38
      Бакай другі раз падае кутавы з правага флангу, удар галавой Сачыўкі выйшаў у штангу. На падборы гарнякі аказаліся больш растаропнымі, дальні стрэл Гушчанка не змог адвесці і адбіў перад сабою, дзе Рыбак занес мяч за стужку. 1:0 на карысць гаспадароў.
      37
      ГООООООООООООООООООООООООООООООООЛ!!! «Шахцёр». Рыбак!
      30
      Працягваецца малюнак гульні: «Шахцёр» спрабуе дзейнічаць першым нумарам, «Віцебск» гуляе строга да абароны, але хуткіх і прыгожых контратак у гасцей не атрыліваецца. Ці гэта гульня да першага забітага мяча, каб трэнерам прыйшлося ўстаўляць карэктывы ў дзеяннях сваіх каманд?
      27
      «ВІцебск» першы раз паспрабаваў асэнсавана патрымаць мяч перад штрафной гаспадароў. Прайшло з паўдзясятка перадач, але да небяспекі не прывяло.
      21
      Бакай закінуў чарпаком на Лапцева, той пазмагаўся за мяч, скінуў назад на партнёра, але стрэл выйшаў зусім недакладным.
      20
      Першы ўдар «Віцебска»: Старагародскі спрабаваў здалёк закінуць за спіну Клімовічу мяч, але недакладна. Трэба агрызацца камандзе з поўначы.
      18
      Яшчэ адна атака гарнякоў, на гэты раз правым флангам. Бакай відовішчна прабіваў у дальнім кут пасля розыгрышу мяча з Кавалёвым, але стрэлу не хапіла дакладнасці.
      16
      Прыносіць плён левы фланг «Шахцёру»: на выхадзе пасля кросу Гушчанка гуляе няўпэўнена і была магчымасць адкрыць лік, але абаронцы дапамаглі вынесці мяч за межы штрафной. Другая спроба — Гушчанка зноў на выхадзе, а на гэты раз грае надзейна.
      15
      «Шахцёр» дзейнічае па-гаспадарску і першым нумарам. Большасць камбінацый спрабуюць гарнякі праводзіць левым флангам, дзе актыўнічаюць Мацвейчык і Бакай. Госці спрабуюць арганізаваць контратакі, але пакуль без асаблівага поспеху.
      13
      Атрымалася камбінацыя ў «Шахцёра» правым флангам. Юры Кавалёў наносіў стрэл з-за межаў штрафной і мяч паляцеў вышэй. Пакуль без вастрыні дзейнічаюць каманды.
      8
      Спроба змяніць фланг прывяла да таго, што Кірыл Пячэнін надзейна гуляе на фланзе і выбівае мяч у гульца салігарчан і зарабляе для сваёй каманды свабодны ўдар.
      6
      Працягвае «Шахцёр» атакаваць левым флангам. Найбольш там актыўны Мацвейчык, які спрабуе адыграцца з Лапцевым і падабрацца да брамы «Віцебска».
      3
      Зусім мала гледачоў на Будаўніку. Гэта можна патлумачыць толькі раннім пачаткам матча ў працоўны дзень.
      2
      «Шахцёр» развёў мяч з цэнтра поля, больш спрабуе атакаваць левым флангам, але без асаблівай небяспекі. Віцебчукі спраўляюцца са стартавым напорам гарнякоў.
      1:0 пасля першага тайма. «Шахцёр» атакаваў больш па-гаспадарску, меў яўную ініцыятыву. «Віцебск» спрабаваў гуляць на контратаках, але яны не прыносілі вялікай карысці. Закамерна гаспадары мінімальна перамагаюць.
      1:0 пасля першага тайма. «Шахцёр» атакаваў больш па-гаспадарску, меў яўную ініцыятыву. «Віцебск» спрабаваў гуляць на контратаках, але яны не прыносілі вялікай карысці. Закамерна гаспадары мінімальна перамагаюць. Адпачнем 15 хвілін і мы з вамі.
      Гучыць стартавы свісток і гульня распачалася!
      Цікава адзначыць, што лепшыя бамбардзіры «Віцебска» засталіся на лаўцы запасных. Ці гэта задумка Сяргея Ясінскага, каб узмацняць гульню са скаймейкі запасных?
      Абслугоўвае сустрэчу Віктар Шымусік. Дапамагаюць лайнсмены, два цёзкі Аляксеі — Кавалёў і Вайцюшонак.
      «Віцебск» выйдзе на поле ў наступным складзе: Гушчанка — Золатаў, Клапацкі, Наўмаў, Скітаў — Пячэнін, Казлоў, Вандэрсан, Адамавіч — Старагародскі, Фурлан. Запасныя: Шчарбакоў, Мацвеенка, Волкаў, Карамушка, Шкурын, Вяргейчык. Галоўны трэнер — Сяргей Ясінскі.
      Стартавыя склады камандаў. «Шахцёр»: Клімовіч — Сачыўка, Мацвейчык, Рыбак, Шыбун — Эбонг, Сзоке, Балановіч, Бакай, Кавалёў — Лапцеў. Запасныя: Часноўскі, Бардачоў, Кузьмянок, Шымуновіч, Грамыка, Казлоў, Нікалаэску. Галоўны трэнер — Сяргей Ташуеў.
      Салігарчане набралі цудоўны ход, але ў апошнім туры прайгралі «Тарпеда» з Жодзіна. «Віцебск», пасля дзвюх паразаў выдае трохматчавую пераможную серыю.Як яно будзе сёння? Адказ даведаемся праз 90 хвілін бескампраміснага футбола.
      Добры дзень, шаноўнае спадарства! Сёння нас чакае цікавы футбол і адзін з галоўных адказаў на пытанне развязкі ў беларускім чэмпіянаце. Хто здолее узяць медалі, а хто застанецца без іх? Ці зможа «Віцебск» узяць медалі ўпершыню за 20 год? А можа быць Дынама Брэст зможа дагнаць лідараў на новым аўтобусе? Адказы атрымаем зусім хутка і пачынаем з матча ў Салігорску, дзе мясцовы «Шахцёр» прымае клуб з паўночнай сталіцы Беларусі.
      Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции
      Комментирует Aliaksandr Lisouski
    • 91
      Конец матча.
      90
      ЖК. Адамович получает желтую карточку.
      90
      ЖК. Баланович получает желтую карточку.
      89
      Голевую передачу отдал Адамович.
      89
      Гол! Мяч забил Козлов.
      88
      ЖК. Козлов получает желтую карточку.
      88
      Замена. Бакай уходит. Вместо него выходит на поле Бордачев.
      86
      Замена. Эбонг уходит. Вместо него выходит на поле Николэеску.
      82
      Замена. Лаптев уходит. Вместо него выходит на поле Громыко.
      75
      Замена. Старгородский уходит. Вместо него выходит на поле Шкурин.
      72
      ЖК. Золотов получает желтую карточку.
      58
      ЖК. Скитов получает желтую карточку.
      53
      Замена. Фурлан уходит. Вместо него выходит на поле Вергейчик.
      52
      Замена. Печенин уходит. Вместо него выходит на поле Матвеенко.
      48
      Голевую передачу отдал Ковалев.
      48
      Гол! Мяч забил Бакай.
      46
      Начало второго тайма.
      46
      Перерыв.
      37
      Гол! Мяч забил Рыбак.
      1
      Начало первого тайма.
      Витебск: Фурлан, Старгородский, Козлов, Адамович, Скитов, Печенин, Наумов, Клопоцкий, Мараньяо, Золотов, Гущенко.
      Запасные: Волков, Карамушка, Щербаков.
      Шахтер: Лаптев, Эбонг, Шибун, Сзоке, Ковалев, Баланович, Бакай, Сачивко, Рыбак, Матвейчик, Климович.
      В запасе остались: Шимунович, Козлов, Кузьменок, Чесновский.
      Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции




    Чат

    Сюда еще никто не добрался. Оставьте свое мнение о матче первым!
    Потяните за стрелку, чтобы увеличить окно трансляции

    Новости команд

    О матче Шахтер - Витебск

    В прошедшем матче в рамках турнира Беларусь. Высшая лига (17 тур) состоялась встреча команд Шахтер - Витебск в городе Солигорск (Беларусь) на стадионе Строитель (вместимость - 4200) со счетом 2 : 1.

    Как прошел матч, смотрите в текстовой трансляции Шахтер - Витебск на Tribuna.com

    Реклама 18+