App StoreЗагрузите вGoogle PlayДоступно в
Лига чемпионов - logo
globalЛига чемпионов1st Qualifying Round

Шахтер Солигорск - Лудогорец: обзор матча

О матче

Главный судья: Арда Кардешлер
Помощники судьи: Керем Эрсой, Али Сайгин Огел
Резервный судья: Бахаттин Симсек
В предстоящем матче в рамках турнира Лига чемпионов () пройдет встреча команд Шахтер Солигорск - Лудогорец. Начало встречи запланировано на 13 июля 2021, 22:30. Смотрите текстовую онлайн трансляцию матча Шахтер Солигорск - Лудогорец, делайте ставки и прогнозы на исход матча на Tribuna.com

Личные встречи

Была проведена одна игра
0 Побед
0 Ничьих
1 Победа
Лига чемпионов. 07.07.2021
Лудогорец
1 0
Шахтер Солигорск

Кто победит?

Новости команд

ВСЕШахтер СолигорскЛудогорец

Статистика матча

Шахтер Солигорск - logo
Лудогорец - logo
Владение мячом
0%
0%
Удары по воротам
0
1
Удары в створ
0
1
Удары мимо
0
0
Фолы
0
0
Угловые удары
0
0
Штрафные удары
0
0
Вне игры
0
0
Показать больше

Трансляция Шахтер Солигорск - Лудогорец

События матчаТекстовая трансляция
Шахтер Солигорск - logo
Матч окончен
Желтая карточка
Шевченко
90’
+1’
Замена
Кендыш Корзун
90’
+1’
87’
Замена
Сотириу Текпетей
Замена
Сзоке Иванович
84’
Замена
Стасевич Бегунов
84’
Замена
Иванович Подстрелов
84’
76’
Замена
Десподов Тшибота
70’
Гол! Десподов
Замена
Ахмеди Дебелко
62’
61’
Замена
Вандерсон Алекс Сантана
2тайм
Перерыв
Шахтер Солигорск
Гутор - Антич, Филипенко, Сачивко, Шевченко - Ахмеди, Кендыш, Стасевич, Сзоке - Дарбо, Иванович
Запасные: Черник, Чесновский, Бегунов, Хадаркевич, Политевич, Шатара, Иванович, Корзун, Подстрелов, Сотников, Дебелко
1тайм
Лудогорец
Кахлина - Икоко, Недялков, Пластун, Вердон - Баджи, Вандерсон, Гонсалвес, Каули - Десподов, Сотириу
Запасные: Илиев, Падт, Терзиев, Сисиньо, Янков, Алекс Сантана, Тшибота, Кешерю, Ману, Ротарю, Текпетей
Лудогорец - logo
90'
Дабранач! І няхай наступны дзень будзе лепшым за мінулы.
90'
Адразу пасля лесавання было зразумела, што ў салігорцаў было няшмат шанцаў супраць «Лудагорца». Балгарскі калектыў атрымаў дзве перамогі на класе і захаваў сілы перад наступнымі раўндамі. Што датычыцца «Шахцера», то надзея на Дарба не згуляла. Без мяча гамбіец не вельмі прадуктыўны.
90'
Дзве паразы. Ніводнага забітага гола. Матч скончаны, як і Ліга Чэмпіенаў для «Шахцера».
90'
Падстрэлаў наносіць стрэл з лініі штрафной. Мяч ляціць у левы кут, але Кахліна здолеў адрэагаваць і забраць мяч.
90'
Ля левага кута дэманструюць фінты гульцы «Лудагорца».
90'
Ігар Іванавіч з наска б'е ў браму Кахліны ад правай лініі штрафной. Мяч ляцеў высока і не вельмі зручна для галкіпера, але харват змог забраць.
90'
Здаецца, «Шахцер» нічога ўжо не зробіць у гэтай гульні. Пешкі рухаюцца гульцы беларускага клуба.
90'
5 хвілін былі дададзеныя да часу другой паловы.
90'
Замест Кендыша Корзун з'явіўся.
90'
Глеб Шаўчэнка зрывае контратаку і атрымоўвае жоўтую картку.
90'
Контратака балгарскага клуба 4 у 4. Выводзяць Чыботу на пазіцыю для стрэла. Гутар у левым куце забірае мяч.
89'
Падстрэлаў штосьці пытаўся скрэатывіць у правай частцы штрафной, але толькі аднаго апанента прайшоў. Часу ўсе менш, але стрэлаў няма.
88'
Кахліна выходзіць пераможцам у дуэлі з Дарба. Гамбіец спрабаваў выбіць мяч з ног галкіпера, але харват на вышыні.
87'
Сатырыа сыходзіць з газону. Замест яго Бернар Тэкпетэй.
86'
Балгарскія бразільцы ў міні-футбольным стылі гуляюць у чужой штрафной у кароткі пас. Стрэлаў няма, але сімпатычна рухаецца мяч.
84'
Замест Сзоке выйшаў Ігар Іванавіч.
84'
Замест Стасевіча Бегуноў.
84'
Замест Джорджэ Іванавіча выходзіць Падстрэлаў.
83'
Адразу тры новых гульца ў Салігорска.
81'
Іванавіч робіць накід з правага флангу ў цэнтр штрафной. Кендыш прайграе барацьбу на другім паверсе.
80'
Чыбота на свежых нагах тэхнічна спрабаваў абыйсці Шаўчэнку, але малады гулец Салігорска вельмі надзейна гуляе. Яшчэ адзін кутнік.
78'
Нічога не атрымоўваецца ў салігорцаў у канструктыве. Дзве — тры перадачы і беларусы страчваюць мяч. Гульня пад суцэльным кантролем «Лудагорца».
76'
Замест Дзеспадава выходзіць Чыбота.
75'
Стандарт ад левай лініі поля выконваў Дзеспадаў. Накід на кропку пенальці, але выносяць абаронцы. А Дамбраўскас змяняе Дзеспадава.
73'
Філіпенка далекім кросам накінуў на мяжу штрафной, але Сзоке ў барацьбе з супернікам парушае правілы. Нажаль, ніякага навалу ад Салігорска няма. Працягвае «Лудагорац» знаходзіцца на чужой палове.
71'
Адразу перепынак на ваду, які трэнеры выкарыстоўваюць як тайм-аўт.
70'
Прапускае контрнаступ «Шахцер». Імгненна мяч даходзіць да вольнага Дзеспадава, які спакойна выйграе дуэль у Гутара. Мяч у правым ніжнім куце. 0:1!
69'
Накід на правы кут зоны брамніка «Лудагорца» ня быў небяспечным, але Недзялкаў ледзь не стварыў праблемы. Не паспявае Іванавіч пасля рыкашэта. Першы кутнік для беларускага клуба ў сустрэчы.
67'
Дзебелка прайшоў па левым фланзе і аддаў на межу штрафной на Дарба. Гамбіец спрабаваў палепшыць пазіцыю, але уляцеў у спіну Гансалвешу. Няма пенальці. Другім тэмпам Іванавіч б'е па самалетах.
66'
Усе накіды з кутнікаў ад Дзеспадава ідуць на блізкую штангу брамы Гутара. Плену гэта не прыносіць, але Дзеспадаў не змяняе тактыку.
65'
Толькі кутнікі кожныя тры хвіліны выконвае «Лудагорац». Пасля 11 кутніка адразу ідзе 12. Кендыш галавой выносіць мяч.
64'
Спякота ўплывае на гульню. Марудна рухаюцца па газоне супернікі. Гэтая сустрэча — гэта не пра атакуючы футбол.
62'
Адразу замест Ахмедзі выходзіць Дзебелка.
61'
Замест Вандэрсана выходзіць Сантана ў «Лудагорца».
60'
Ахмедзі знайшоў вольную зону паміж цэнтральнымі абаронцамі, але далека адпускае мяч. Кахліна выходзіць і моцна б'е ў аўт.
58'
Дзеспадаў брудна збівае Шаўчэнку, які бяжаў у контратаку. Гэта жалезная жоўтая картка, але турэцкі рэферы — ліберал!
57'
Дзеспадаў падае дзевяты кутнік і зноў загрузіў на блізкую штангу. Стрэла няма, але зноў на кутнік выносяць беларусы. Дзесяты кутнік у «Лудагорца».
56'
Анціч баіцца біць! Увайшоў у штрафную, але замест стрэлу з вострага кута пасуе назад на Стасевіча. Паспяваюць вярнуцца гульцы «Лудагорца» і перахапіць мяч.
55'
Пасля першага кутніка ідзе наступны. Дзеспадаў паклаў мяч у галаву Сатырыа, але кіпрскі футбаліст галавой трошкі не трапляе ў правы кут.
54'
Гансалвеш вельмі тэхнічна рухаўся па левым фланзе. Робіць прастрэл, але Шаўчэнка пераводзіць на кутнік Дарэчы, па кутніках пакуль 7:0!
52'
Сзоке! Дачакаўся вынаса ад абаронцы суперніка. Б'е ў адзін дотык з 23 метраў! Не варухнуўся галкіпер балгар, але трошкі не трапляе славак у браму!
50'
Каўлі тэхнічна аббягае Шаўчэнку і накідвае на правую штангу брамы Гутара. На секунду не паспявае абаронца Ікака паставіць нагу для стрэлу!
49'
Актыўнічаюць салігорцы. Не збіраецца Грыгарчук падаць у Лігу Канферэнцый нават пасля сустрэчы з такім сур'езным супернікам.
46'
Ледзь не забівае «Шахцер»! Прайшоў па леваму флангу Анціч, увайшоў у штрафную і прастрэліў. Брамнік і абаронца разгубіліся, а мяч зноў трапляе да Анціча. З другой спробы ледзь рыкашэтам не залятае мяч у браму. Цудам выратаваўся «Лудагорац»!
46'
Другая палова стартавала ў гэты момант! Няма зменаў у складах супернікаў.
45'
Адзіны востры момант у першай палове стварыў «Шахцер». Дарба атрымаў мяч у цэнтры поля, працягнуў яго да штрафной, але не здолеў перайграць Кахліну. Што датычыцца «Лудагорца», то балгары кантралююць мяч, але зусім не спяшаюцца. Клуб з Разграда звычайна праводзіць другія паловы сустрэч мацней за першыя.
45'
Пасля кутніка — вынас. У гэтую секунду гучыць сігнал аб сканчэнні першай паловы. Пакуль 0:0.
45'
Актыўна дзейнічаюць гульцы «Лудагорца» у дададзены час. Накід на Сатырыа, які быў гатовы забіваць з 6 метраў. Паспеў Сачыўка перавесці на кутнік.
45'
Першы ўдар у створ брамы гутара наносіць Сатырыа ад левага кута штрафной. Брамнік салігорцаў без цяжкасцей забірае ў левым куце.
45'
Дзве хвіліны дададзена да часу першага тайму.
44'
Сачыўка ледзь на забівае ў сваю браму. Неакуратна аддае пас на Гутара, але галкіпер паспявае да мяча.
42'
На кантрасце пасля Еўра-2020 цяжка глядзець за працяглымі пазіцыйнымі атакамі «Лудагорца». Удараў фактычна няма, а есць толькі тактычная барацьба нападу балгар і задняй лініі беларусаў.
40'
Ахмедзі на гэты раз апынуўся на левым фланзе. Анціч аддае на хуткасць албанцу, але прастрэл не атрымаўся. Ікока выносіць у аўт.
38'
Кампактна на мяжы сваей штрафной абараняюцца гульцы «Шахцера». Не даюць Дзеспадаву прастрэліць. Пераводзіць «Лудагорац» мяч на левы фланг, але надзейна гуляе Шаўчэнка і выносіць на кутнік.
36'
Кутнік «Лудагорца» выкананы дрэнна. Абаронцы легка выносяць за межы штрафной.
36'
Хуткі напад ад балгар. Набраў хуткасць Ікака і чакаў паса з левага флангу. Стасевіч паспеў вярнуцца ў абарону і выбіць на кутнік.
34'
Вердан аддае паміж абаронцамі на хуткага Недзялкава на левым фланзе. Філіпенка класна ставіць корпус і легка адбірае мяч.
33'
Са сваей паловы поля салігорцы робяць закід на Дарба. Гамбійцу не хапае хуткасці. Выходзіць Кахліна і забірае мяч на мяжы штрафной плошчы.
32'
Гутар классна выходзіць і забірае накід ад Дзеспадава.
31'
Гансалвеш і Дзеспадаў уключыліся на правым фланзе. Добра камбінуюць, але так і не зрабілі накід у штрафную.
28'
Дзеспадаў прайшоў па правым фланзе, але не здолеў зрабіць прастрэл. Перахапілі салігорцы і адразу адпасавалі на Дарба. Той на хуткасці ўваходзіць у штрафную, выйшаў сам-на-сам з галкіперам, але не здолеў прашыць Кахліну. Занадта зблізіўся з брамнікам гамбіец.
27'
Марудны тэмп у сустрэчы. Балгары не спяшаюцца ісці ў напад, а «Шахцеру» не хапае майстэрства.
26'
Паўза ў гульні. Кароткі перапынак для таго, как папіць ваду.
24'
Ахмедзі ля правага кута поля брудна гуляе ў нагу Недзялкаву. Гэта фол на картку, але няма папярэджання!
23'
Ахмедзі на Іванавіча па правым фланзе, але не здолелі салігорцы прайсці Недзялкава. Толькі аўт.
22'
У контрнапад бягуць футбалісты з Салігорска, але Баджы акуратна фаліць. Няма карткі.
21'
Анціч другім тэмпам падабраў мяч на левым фланзе і аддаў у штрафную на Дарба. Гамбіец зрабіў штосьці незразумелае, перакінуўшы і абаронцаў, і браму.
20'
Стандарт для Салігорска. Вандэрсан б'е Шаўчэнку па галаве. Ад лініі аўта добры накід, але Кендыш не здолеў да мяча дабрацца.
19'
Іванавіч праходзіў па праваму флангу, але тут Недзялкаў. Капітан балгарскага клуба — гэта не абаронца «Спадарожніка». Прайсці ў штрафную немагчыма.
18'
Каля хвіліны папраўляе Гутар амуніцыю. Паўза ў гульні.
17'
Зноў з левага фланга нападу «Лудагорца» прыходзіць кутнік. Стандартны накід на граніцу зоны брамніка, але на гэты раз ніхто не здолеў дацягнуцца да мяча. Аўт для «Шахцера».
16'
Ахмедзі брудна гуляе ў нападзе. Ляжыць Ікока на газоне і трымаецца за калена. Мог суддзя даваць папярэджанне албанскаму італьянцу, але не.
14'
Кутнік з левага боку выконваў «Лудагорац». Зноў дакладны пас, але стрэл галавой выходзіць слабым. Філіпенка на лініі легка выносіць мяч у поле.
12'
Выключна левым флангам атакуюць балгары, але малады Шаўчэнка з гонарам супрацьстаіць Вандэрсану. Няма пакуль стрэлаў у створ варот.
10'
Пакуль роўная гульня на стадыене клуба «Чукарычкі". «Лудагорац» чакана не ідзе ў атаку вялікімі сіламі, а ў «Шахцера» нічога не атрымоўваецца ў хуткасных і пазіцыйных наступах. Можа стандарты дапамогуць беларусам?
9'
Дарба пакуль увогуле без мяча. Кендыш спрабаваў кроссам перавесці на асноўнага бамбардыра, але гэта занадта проста для балгарскага суперніка.
7'
Нагадаем, што з гэтага сезону УЕФА адмяніў правіла гасцявога гола. Нават калі «Шахцер» прапусціць ранні гол, для таго, как перавесці гульню ў дадатковы час будзе дастаткова адзначыцца двойчы.
5'
А вось і напад ад салігорцаў! Іванавіч ўвайшоў у штрафную з правага боку, але прамарудзіў са стрэлам. Паспявае вярнуцца абаронца і выбіць мяч на свайго галкіпера.
3'
Сацірыа! Пасля кутніка гулец з Кіпра біў галавой у далекі кут! Трошкі недакладна. Хапаецца за галаву гулец «Лудагорца».
2'
Вельмі актыўна запрацаваў левы фланг «Лудагорца». Менавіта адтуль прыйшоў першы кутнік.
1'
Матч пачаўся. У адзінага прадстаўніка Беларусі ў Лізе Чэмпіенаў есць 90 хвілін, каб выправіць памылкі з першай гульні.
«Лудагорац» Разград:

Кахліна, Недзялкаў (К), Пластун, Вердан, Ікака, Гансалвеш, Баджы, Вандэрсан, Каўлі, Дэсподаў, Сатырыа.

Запасныя гульцы: Падт, Іліеў, Сісін’е, Церзіеў, Сантана, Ману, Чыбота, Кешэру, Ратарыа, Тэкпетэй, Янкаў.
«Шахцер» Салігорск:

Гутар, Анціч, Сачыўка, Філіпенка, Шаўчэнка, Сзоке, Кендыш (к), Стасевіч, Ахмедзі, Д.Іванавіч, Дарба.

Запасныя гульцы: Чэрнік, Малашчыцкі, Хадаркевіч, Паліцевіч, І.Іванавіч, Шатара, Сотнікаў, Корзун, Падстрэлаў, Дзебелка, Бегуноў.
Па гульнях «Лудагорца» у мінулым годзе супраць брэсцкага «Дынама» і ў першым матчы бягучага супрацьстаяння з «Шахцерам» бачна, што балгарская каманда марудна пачынае сустрэчы, але паступова нарошчвае ціск. Салігорцам будзе вельмі цяжка пасля перапынку.
Каманда Грыгарчука паспрабуе зрабіць немагчымае і прайсці, мажліва, мацнейшы клуб Балкан. Кошт гульцоў «Лудагорца» у тры разы вышэйшы за агульны прайс прадстаўнікоў «Шахцера». У першай гульні супрацьстаяння калектыў з Разграда павінен быў граміць беларусаў, але Гутар правеў матч жыцця.
Вітанні! На Беларусі пануе спякота, але ў Белградзе надвор'е яшчэ больш цяжкае для гульні ў футбол. Сення ў сербскай сталіцы слупок тэрмометра дасягаў +39, а заўтра прагназуюць да +41. Вельмі позні пачатак умоўна хатняй сустрэчы салігорскага «Шахцера» і «Лудагорца» выглядае цалкам абгрунтаваным.
Список

Составы

Шахтер Солигорск
Лудогорец

Читать после матча

Факты о командах

Шахтер Солигорск не проигрывает в 14 из 16 последних матчей
Лудогорец проигрывает в 3 последних матчах в гостях в турнире «Лига чемпионов»
В последних 5 играх Шахтер Солигорск пропускает в среднем 0.60 гола за игру
Больше фактов

Последние матчи

  • Лига чемпионов. 07.07.2021
    Лудогорец
    1 0
    Шахтер Солигорск
  • Беларусь. Высшая лига. 26.06.2021
    Шахтер Солигорск
    1 1
    Динамо Брест
  • Беларусь. Высшая лига. 18.06.2021
    Слуцк
    1 4
    Шахтер Солигорск
  • Беларусь. Высшая лига. 12.06.2021
    Шахтер Солигорск
    2 0
    Витебск
  • Беларусь. Высшая лига. 29.05.2021
    Торпедо-БелАЗ
    0 1
    Шахтер Солигорск
  • Лига чемпионов. 07.07.2021
    Лудогорец
    1 0
    Шахтер Солигорск
  • Товарищеские матчи (клубы). 27.06.2021
    Лудогорец
    3 0
    ЛАСК
  • Товарищеские матчи (клубы). 23.06.2021
    Лудогорец
    1 3
    Ференцварош
  • Товарищеские матчи (клубы). 19.06.2021
    ЧФР
    1 1
    Лудогорец
  • Товарищеские матчи (клубы). 16.06.2021
    Лудогорец
    2 0
    SV Heimstetten