Все новости

Задержанный мастер спорта по гимнастике Букин опубликовал ранее пост в инстаграме: «Заўсёды ў гісторыі ў дыктатара адзін канец. У яго і яго баязлівай хунты»

8 ноября 2020, 22:53

Как сообщалось ранее, сегодня на акции протеста задержали бывшего артиста Цирка дю Солей, гимнаста Семена Букина.

Несколько дней назад он написал мотивирующий пост в инстаграме с историческим примером:

«Выбары» 2015 года.

У гэтым годзе я апынуўся ў першы раз ў Азіі. Тры месяцы, з верасня па снежань, правёў на гастролях у Астане і Алматы.

Астана для мяне так і застанецца Астаной. Ніколі Нурсултанам. Камуністычная звычка пераназываць горад назвамі імёнаў дыктатараў ў мяне выклікае яшчэ большую агіду.

У тым, 2015 годзе, у Беларусі праходзілі чарговыя «выбары».

І вось я, знаходзячыся ў Астане, вырашыў схадзіць у амбасаду Беларусі і прагаласаваць. Не памятаю, за каго, але дэманстратыўна хацеў паказаць, што я супраць калгасніка.

Памятаю, што прадстаўнікі пасольства павінны былі прыйсці на нашае шоў. А я гарэў жаданнем з імі пагутарыць.

Але кіраўнік нашай дэлегацыі сказаў, што мне нельга ісці ў амбасаду. Нельга нічога казаць. І наогул, мы прыехалі па культурным абмене паміж краінамі. І не варта ладзіць «палітыку» 🤣.

Было вельмі крута хадзіць па Казахстану ў байцы з «Пагоняй». Таму шта ў Менску мяне прагнаў АМАП, калі я толькі падыйшоў да варот стадыёна «Трактар». Дзе ішоў жаночы футбол. Я дарэчы і не збіраўся туды ўваходзіць. Шоў з трэніроўкі з свайго зала, які знаходзіцца ў 20 метрах ад варот.

І вось тыя «выбары» ў Беларусі прайшлі ціха, таму шта ніхто не верыў, што можна нешта змяніць. І зыграла вельмі моцная падзея. Майдан Незалежнасці 2014 году ў Украіне. І да гэтага часу, 5 год (!!!) нас пужаюць фразай «Жадаеце, як (на) Украіне???»

Можа лепш ўжо карыстацца «Жадаеце, як у Паўночнай Карэі?» Так тут недалёка. Амаль што.

Усе паўтараецца. Гісторыя. Дыктатары шукалі нагоду запалохаць свабодных людзей. Альбо вайной у іншай краіне. Альбо знешнімі ворагамі. І заўсёды ў гісторыі ў дыктатара адзін канец. У яго і яго баязлівай хунты.

Верце ў сябе. Верце ў тое, што мы пераможам. Ганіце сумненні прэч. Разам. Пераможам»