Все новости

Гімнастка Лешчык пра абвінавачванні ў адрас тых, хто выступаў за адмену ЧС-2021: «Нікому не трэба тлумачыць, хто на самай справе забраў свята ў гэтай краіны. І гэта далёка не Грынч»

2 марта 2021, 15:06
1

Наталия Лещик, бывшая гимнастка, серебряный призер чемпионатов Европы и Олимпиады, поделилась мнением о тех, кто заявляет о спортсменах-предателях.

– Ці можа подпіс за Лукашэнку так змяніць тваё стаўленне да чалавека, што пастараешся мінімізаваць з ім кантакты?

– Напэўна, калі б гэта зрабіў мой блізкі чалавек, то падобнае стала б для мяне ўдарам, і перажыць такое мне было б складана. Не ведаю нават, як дзейнічала б. Напэўна, спачатку праз дыялог паспрабавала б зразумець, што адбылося. Але калі б усвядоміла, што ён падтрымлівае гвалт, то якія тут могуць быць размовы. Гэта было б непрымальна.

– Дарэчы, пра дыялог. Як думаеш, праз яго з уладай можна нешта вырашыць?

– Можна, але мы дыялог не назіраем. Я назіраю, што народ усімі сіламі спрабуе паказаць, што ён нязгодны, а ўлада працягвае жыць у сваім ідэальным свеце. І спрабуе зрабіць усё, каб працягваць у ім існаваць. Аднак гэта ж не дыялог, а размова са сцяной. Альбо не вельмі прыемны маналог улады.

– За перанос чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі выступіў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, на гэтую тэму выказваліся прадстаўнікі Свабоднага аб’яднання спартоўцаў, да якога ты належыш. І пасля адмовы праводзіць матчы ў Мінску прапагандысты і праўладныя спартыўныя функцыянеры назвалі сваіх апанентаў у гэтым пытанні здраднікамі, тымі, хто забраў у дзяцей свята. Што можаш ім адказаць?

– Мяне вельмі весяліць перакладванне адказнасці з сябе на кагосьці іншага. Мяркую, камусьці трэба проста паглядзець у люстэрка, схадзіць да псіхолага, а камусьці, магчыма, да псіхіятра, папрацаваць над сабой і звярнуць увагу на сваю зону адказнасці. Бо тое, што яны перакідваюць з аднаго на другога, не робіць іх лепей. А абвінавачванні, што ў Беларусі забралі свята… Думаю, нікому не трэба тлумачыць, хто насамрэч забраў свята ў гэтай краіны. І гэта далёка не Грынч. (герой книги «Как Гринч украл Рождество – прим), – сказала Лещик.