Все новости

Член выканкама НАК Чаркашына: «Бралі дачку на пахаванне, яна пытаецца: «Мы яе ў зямлю закапалі, а ты кажаш, што яна на небе». І яна ж мае рацыю»

12 августа 2022, 11:40

Прызёрка АГ-2012 у мастацкай гiмнастыцы, член выканкама НАК Беларусi Любоў Чаркашына распавяла пра выхаванне сваіх дзюх дзяцей ад экс-футбаліста Віктара Малашка – дачкі Веры і сына Данііла.

«Цяпер у Веры ўзрост з шыкоўнымі пытаннямі, з шыкоўнымі развагамі аб людзях і жыцці. Вось мы едзем і бачым кабылу з жарабём, Віця ёй тлумачыць, што гэта жарабя і яго мама, што яно да мамы цягнецца. І Вера пытаецца: «А як я зразумела, што вы мае бацькі?» Калі тлумачыш дзіцяці нешта простае, трэба быць гатовымі пачуць вельмі сур’ёзнае пытанне.

Мы ўжо бралі Веру на пахаванне, гэта таксама частка жыцця, і мы лічым, што дзіцяці трэба ведаць пра жыццё і смерць. І, відаць, яе так уразіла, што яна ў мяне пытаецца: «Мама, вось мы яе ў зямлю закапалі, а ты кажаш, што яна на небе». І яна ж мае рацыю. І як чатырохгадоваму дзіцяці ўсё зразумела растлумачыць? І такіх цікаўнасцяў з Верай цяпер вельмі шмат.

За Данькам таксама вельмі цікава назіраць. Гэта фенаменальна добры хлопчык. І ён вельмі прывязаны да Віці. Мне здаецца, што Віця цяпер перажывае перыяд, ад якога ва ўсіх мам валасы ўстаюць дубам. Гэта калі тваё дзіця ад цябе не адыходзіць ні на секунду. Данік ні на імгненне не можа пакінуць Віцю. І так было з самага нараджэння. Я нават жартавала, што Віцю засталося толькі грудзьмі карміць. Вера лёгка ішла на кантакт з усімі, а Даньку ніхто, акрамя таты, здаецца, і не патрэбен. Гэта ўнікальна.

Вера ў нас хітруга. Таму, калі нарадзіўся Данька, яна не паказвала, што адчувае. Але па паводзінах можна была зразумець, што яна раўнуе. Цяпер, калі ён падрос, ужо не так. Але відаць, што часам Вера не да канца разумее, што гэта не лялька, а жывы чалавек. Разам з тым, заўважна, што яна адчувае, — гэта яе родны чалавек. Калі з садка прыязджаем, бачу, як яны сумавалі адно па адным. Калі мы кудысьці ідзём і кагосьці сустракаем, яна заўсёды кажа: «гэта мой брат» ці «не чапай майго брата». Калі Вера плача, Данік яе шкадуе, абдымае, цалуе. Я думаю, што ў будучым нас чакае і шмат сварак, бо тут два моцныя характары. Але нават у такім малым узросце ёсць разуменне, што яны родныя. І гэта вельмі важна.

Вонкава нашы дзеці падобныя да Віці, асабліва калі зусім маленькія былі. Такія ж светленькія. Але мне ніколі не было важна, каб мае дзеці былі падобныя да мяне. Прыгожыя атрымаліся — і дзякуй богу. Іншая справа — характар. Вера — гэта я і крыху ўзрыўнога Віці. Яна вельмі ўпартая, можа давесці дарослага чалавека, і яна заўсёды дабіваецца свайго. Вера стараецца сама ўсё рабіць. Ну, пра Даньку яшчэ рана нешта казаць. Вакол яго цяпер усе круцяцца», – распавяла Чаркашына.

Нагадаем, што экс-гімнастка з’яўляецца падпісанткай праўладнага ліста спартсменаў.