Все новости

Галоўны трэнер «Віцязя»: «У мінулым сезоне мы дасягнулі пэўнага ўзроўню дысцыпліны, які павінны толькі памнажаць»

19 июля 2017, 20:15

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч падзяліўся сваім меркаваннем пасля першай трэніроўкі:

- Добра, што ўсе гульцы сабраліся. Канешне, яны папрывыкалі гуляць у футбол на першых трэніроўках, але калі мы выходзім на іншы ўзровень, то і трэніравацца трэба па-даросламу. У мінулым сезоне мы дасягнулі пэўнага ўзроўню дысцыпліны, які павінны толькі памнажаць.

Да 1 жніўня плануем працаваць на зямлі, паправіць фізічны стан, а далей перайсці да трэніровак у зале.