Все новости

Вячаслаў Жолудзеў: «Зараз маем час заняцца фізічным станам»

28 июля 2017, 15:18

Левы паўсярэдні ГК Віцязь Мінск Вячаслаў Жолудзеў распавёў пра першыя трэніроўкі:

- На першай трэніроўцы прабяжалі кросы, пагулялі ў футбол. На другой зрабілі тое ж самае. Пасля адпачынку ўсё крыху выматвае, але гэтая «фізуха» нам неабходна, бо потым не будзе столькі часу, трэба будзе больш працаваць з мячом. Зараз маем час да сярэдзіны жніўня заняцца фізічным станам.

Да сезона ставімся вельмі сур'ёзна. Першыя матчы вельмі няпростыя: спачатку гуляем з «Гомелем», потым цяжкі выезд у Магілёў, калі зачэпімся ў гэтых гульнях, далей будзе лягчэй. Мы разумеем, што з'яўляемся андэрдогамі, але да справы падыходзім належным чынам і будуем неабходны падмурак цяпер.