android-character-symbol 16.21.30apple 16.21.30@Combined ShapeЗагрузить фотографиюОчиститьCombined ShapeИскатьplususeric_avatar_placeholderview

Дырэктар «Віцязя» Аляксандр Апейкін: «Віцязь» – самы беларускі гандбольны клуб у краіне

Теги Витязь

Дырэктар «Віцязя» Аляксандр Апейкін распавёў пра пераход клуба на беларускую мову.

– Наш праект будуецца не на матэрыяльных каштоўнасцях, гэта шмат у каго выклікае сімпатыю. Мы думаем, што наша асноўная аўдыторыя якраз не гандбольная, а людзі, для якіх гандбол — гэта штосьці новае. На наш погляд, патэнцыйнага балельшчыка павінна зацікавіць, што клуб не дзяржаўны, з цікавымі жыццёвымі гісторыямі гульцоў і трэнераў, і думаю, «Віцязь» — самы беларускі гандбольны клуб у краіне.

Мы перайшлі на беларускую мову цалкам, таму, можа быць, наша задача прыцягнуць балельшчыка ўскладнілася, але гэта свядомы крок. Мы хочам рабіць штосьці карыснае для краіны, штосьці шчырае і цікавае, а мова — гэта адна з самых галоўных каштоўнасцяў. Акрамя таго, сёлета ў нашых гульцоў будзе вельмі прыгожая форма з беларускім арнаментам, – сказаў Апейкін.

КОММЕНТАРИИ

Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.

Лучшие материалы