Все новости

Іван Юркевіч: «Нам па сілах гуляць супраць СКА, «Кронана» і «Гомеля» нараўне»

15 августа 2017, 16:26

Правы крайні «Віцязя» Іван Юркевіч падзяліўся думкамі пра сезон і гульню са «Спартаком».

- Я ўпэўнены, што у новым сезоне мы зможам паказаць цікавы гандбол і даказаць усім, што з’яўляемся добрымі гандбалістамі. Лічу, што нам па сілам гуляць супраць СКА, «Кронана» і «Гомеля» нараўне.

Гульня супраць маскоўскага «Спартака»? Матч будзе крутым! За «чырвона-белых» гуляюць вельмі моцныя гандбалісты, напрыклад, той жа Аляксандр Деревень — пераможца Лігі Чэмпіёнаў 2017 года. Спарынг са «Спартаком» — добрая магчымасць праверыць свае сілы на фоне рэальна сур’ёзнага клуба.