Глеб Ваявода: «Сезон абяцае быць вельмі цікавым і напружаным»

Капітан «Віцязя» Глеб Ваявода выказаўся наконт задач на сезон.

- Падрыхтоўка да сезона ідзе вельмі сур’ёзная, спачатку асноўны ўпор быў зроблены на фізічную падрыхтоўку, зараз пачынаецца праца з мячамі. Ужо ў гэты чацвер у нас запланаваны таварыскі матч супраць маскоўскага «Спартака». Гэты клуб створаны зусім нядаўна, але ў складзе «чырвона-белых» гуляюць вельмі высакакласныя гандбалісты! Напрыклад, такія зоркі, як Кавалеў і Чарнаіванаў. Будзе цікава згуляць супраць такога моцнага клуба.

Сезон абяцае быць вельмі цікавым і напружаным. Наша задача — трапіць у чацвёрку мацнейшых як мінімум, і паспрабаваць замахнуцца на бронзавыя медалі. Будзем старацца і змагацца супраць усіх каманд, а таксама прыцягнуць на трыбуны новых заўзятараў.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья