Варатар «Віцязя»: «Беларуская мова на гульнях усяляе пачуцце патрыятызму і падабаецца гледачам»

Аляксандр Ланін, варатар «Віцязя» выказаўся наконт выкарыстання клубам беларуская мовы.

- Тое, што на працягу ўсяго матча супраць маскоўскага «Спартака» аб’явы дыктара гучалі па-беларуску — гэта вельмі здорава. Нашы госці з Расіі можа быць упершыню пачулі беларускую мову, а некаторыя адкрылі для сябе, што ў нашай краіны ёсць свая мова.

Я лічу, што нашым заўзятарам было, і на наступных гульнях будзе, прыемна пачуць беларускамоўнага дыктара. Трэкі Brutto, Ляпісаў, Akute і Лявона Вольскага на размінке і ў перапынку матча — таксама добры ход, гэта ўсяляе пачуцце патрыятызму і падабаецца гледачам. Дзеянні клуба ў папулярызацыі роднай мовы, мажліва выглядаюць кропляй у моры ў маштабах Беларусі, але менавіта з такіх маленькіх кропляў і нараджаецца мора.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья