Все новости

«Віцязь» запрасіў Аляксандра Глеба прыняць удзел у матчы супраць БГК імя Мяшкова

15 сентября 2017, 19:48
13

«Віцязь» запрасіў Аляксандра Глеба прыняць удзел у матчы супраць БГК імя Мяшкова.

«Барысаўскі БАТЭ адмовіў Аляксандру Глебу у мажлівасці выйсці на поле ў матчы супраць лонданскага «Арсенала». Мы прапануем самаму знакамітаму беларускаму футбалісту згуляць за «Віцязь» супраць брэсцкага БГК!

– Аляксандр Глеб атрымае файную майку з беларускім арнаментам

– Наш правы паўсярэдні Ілля Дударонак адмовіцца ад #13 на карысць Глеба

– Імя нашага коуча – Аляксандр, і ён не менш легендарны, чым Арсен

– Глеб быў гатовы згуляць за БАТЭ бясплатна. Ідэальна!

– Гандбол папулярнае практыкаванне на футбольных трэніроўках і мы ўпэўнены: Глеб ведае, што трэба рабіць на пляцоўцы

– Мы лічым, што чалавек, які ўмее аддаваць добрыя пасы нагамі, здольны на гэта і рукамі

– Наш брамнік Вадзім Котаў ведае добрыя месцы для рыбалкі

Паважаны Аляксандр Паўлавіч, наша каманда мае патрэбу ў Вашых паслугах! Зробім прыгожую гісторыю разам!» – паведамляе афіцыйны сайт «Віцязя».

Показать еще 13