Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «У першым тайме выглядалі нядрэнна»

16 сентября 2017, 19:24

Аляксандр Жыркевіч распавёў пра матч са СКА.

- У першым тайме згулялі нядрэнна. Добра працавала абарона. Трымалі суперніка ў напружанні. Нажаль, у другой палове каманда стала гуляць хутчэй у атацы, рабіць шмат памылак. З-за гэтага атрымалі ў свае вароты шмат простых мячэй. Супраць такіх вопытных гульцоў было цяжка. Нажаль, лік на табло і ён справядлівы. З пазітыўных момантаў адзначу дысцыпліну абароны. Толькі два выдалення за матч. Працягваем працаваць над памылкамі.