Все новости

Вадзім Котаў: «Мне проста падабаецца гуляць. І няважна, што гэта клуб, у якім я выступаў раней»

19 сентября 2017, 22:47

Галкіпер «Віцязя» Вадзім Котаў распавёў пра гатоўнасць да гульні з БГК.

- Гатовыя настолькі, наколькі дазваляе наш вопыт і фізічная падрыхтоўка. Будзе цяжка, але на гэтым этапе для нас у чэмпіянаце няма лёгкіх гульняў. Будзем намагацца зрабіць ўсё, на што здольныя.

- Ці прынцыпова для цябе гуляць супраць свайго мінулага клуба? 

- Мне проста падабаецца гуляць. І няважна, што гэта клуб, у якім я выступаў раней. Але канешне, заўсёды цікава гуляць супраць гранда, – сказаў Котаў.