Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «Для нас пачынаецца вельмі сур'ёзны перыяд»

28 сентября 2017, 16:09

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч распавёў пра падрыхтоўку да гульні з «Кронанам».

- Нягледзячы на паразы ад СКА і БГК, падыходзім да матчу з «Кронанам» у добрым настроі. Усе гандбалісты жадаюць выйсці на пляцоўку і нарэшце перамагчы.

Для нас пачынаецца вельмі сур’ёзны перыяд, калі мы будзем гуляць супраць каманд супараўнальнага ўзроўня з намі. Гэтыя матчы будуць вырашальнымі. Гродзенцы нечакана перамаглі ў Гомелі, гэта паказвае моц каманды Ігара Сідзько. Тым цікавей будзе гуляць у суботу.

Нажаль, ізноў не змогуць прыняць удзел у сустрэчы Іван Юркевіч і Арцём Красуцкі. Чакаем, што яны дапамогуць нам у кастрычніку.