Все новости

Дзмітрый Бабічаў: «Крок наперад відавочны»

16 октября 2017, 17:38

Левы паўсярэдні «Віцязя» Дзмітрый Бабічаў даў адзнаку матчу з БГК.

- Справа не ў тым, колькі закідваю я, галоўнае — як гуляе каманда. Другі матч запар мы б’емся, ідзем да таго рэзультату, да якога імкнемся: гэта пабеда, гэта ачкі, гэта чацвёртае месца. Усе парні выкладваюцца, стараюцца. Каманда працуе, каманда гуляе. У гэтым матчы мы далі бой чэмпіёну краіны. Перспектыва ёсць, крок наперад відавочны.

Па сустрэчы адзначу, што былі як і добрыя моманты, так і спады ў нашай гульні. Скажу шчыра, на станоўчы вынік ніхто не разлічваў, але бой мы ўсеж далі. Паказалі, што мы не хлопчыкі для збіцця, таксама можам гуляць, можам забіваць мячы. Мяркую, з «Машэкам» будзе сур’ёзны добры матч, на які варта прыйсці.