Все новости

Іван Юркевіч: «Прыемна, што дапамог камандзе перамагчы»

19 октября 2017, 18:29

Правы вуглавы «Віцязя» Іван Юркевіч падзяліўся эмоцыямі ад перамогі над «Машэкам».

- Настрой каманды быў баявым на сто адсоткаў. У абароне ў цэлым справіліся, у атацы, лічу, таксама ўсё ў нас атрымалася. Большую частку матча вялі 2–3 мячы, таму і выйгралі. Пасля траўмы было прыемна ізноў выйсці на пляцоўку. Удвая прыемна, што дапамог камандзе перамагчы і дабыць першыя турнірныя ачкі. Ганаруся сваёй камандай, хлопцы — малайцы!