Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «З паўадрыва «Машэка» закінуў больш, чым з пазіцыі

11 ноября 2017, 18:22

Аляксандр Жыркевіч падзяліўся думкамі пра матч з «Машэкам» (28–35).

- З паўадрыва «Машэка» закінуў больш, чым з пазіцыі. Перад гульнёй ставілі сабе мэту перакрыць вуглавых суперніка, але зрабіць гэта не атрымалася. У канцоўцы было бачна, што троху прайграем у фізічным стане. З-за гэтага Котаў зрабіў некалькі простых сэйваў. У атацы спяшаліся, не заўсёды абіралі лепшыя пазіцыі для кідка.