Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+
    Реклама 18+

    Аляксандр Жыркевіч: «Ставім сабе мэту згуляць у абароне настолькі надзейна, наколькі гэта магчыма»

    Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч распавёў пра падрыхтоўку да гульні з БГК:

    - У паўзе паміж матчамі аднавілі кандыцыі. Усё ж у канцоўцы папярэдняй гульні адчувалася стома. Зараз усе нашыя гульцы ня маюць праблем са здароўем, гатовыя да наступнай гульні. У бліжэйшыя дні да нас далучыцца малады галкіпер Валянцін Счастны. Палічылі неабходным дадаць гульца на гэтую пазіцыю пасля сыходу Котава.

    Незалежна ад таго, у якім складзе прыедзе БГК, ставім сабе мэту згуляць у абароне настолькі надзейна, наколькі гэта магчыма. Паспрабуем выправіць памылкі з папярэдніх матчаў, калі мы марудна вярталіся назад. Збіраемся гуляць хутка, адпрацоўвалі гэта на апошніх трэніроўках. Ведаем, што ў атацы будзе складана, у БГК наймацнейшая абарончая лінія ў чэмпіянаце, але супрацьстаяць ёй будзе вельмі карысным вопытам.

    Реклама 18+

    Комментарии

    • По дате
    • Лучшие
    • Актуальные
    • Друзья
    Реклама 18+
    Реклама 18+