Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «Месцамі выглядалі нядрэнна»

22 ноября 2017, 22:31

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч распавёў пра паразу ад БГК (21–36):

- Мы ведалі, што будзе цяжка. Прасіў хлопцаў згуляць пільна, не рабіць памылак, якія б дазвалялі суперніку закідваць простыя мячы. Але як раз першыя пяць-шэсць галоў супернік закінуў у контратацы. Потым мы прыйшлі ў сябе, супернік крыху расслабіўся, і гульня на некаторым адрэзке выраўнялася. Месцамі выглядалі нядрэнна. Але клас і фізічныя кандыцыі каманд несупаставімыя. Нас перабегалі. У БГК гуляюць вельмі моцныя і хуткія выканаўцы.

Адзначу, што 21 закінуты мяч — гэта добры для нас вынік. Каманда змагалася, але трэба прызнаць, што на сённяшні дзень гэта наш рэальны ўзровень.