Все новости

Сяргей Цыганкоў: «Апошнія чатыры матчы трымалі нас у тонусе»

6 декабря 2017, 22:02

Сяргей Цыганкоў пракаментаваў перамогу над «Віцязем» (35–22).

- Для нас гульня склалася лёгка. Усё ж апошнія чатыры матчы (са СКА і БГК у чэмпіянаце і з ісландцамі ў Кубке выкліку) трымалі нас у тонусе і мы падыйшлі да гэтай часткі сезона ў добрай форме. Сёння даў шмат часу на пляцоўцы маладым гандбалістам. Гульнёй задаволены.