Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «Мы можам гуляць лепей і павінны гэта прадэманстраваць у матчы супраць «Кронана»

15 декабря 2017, 18:37

Аляксандр Жыркевіч напярэдадні матчу супраць гродзенскага «Кронана» даў каментарый афіцыйнаму сайту «Віцязя»:

- Гульня са СКА адбілася на нас. Па-першае, псіхалагічна цяжка прайграваць з такім лікам. Заўтра нам трэба стаць адзіным цэлым, выйсці на пляцоўку і, калі спатрэбіцца, нават праз боль, даказаць, што апошні вынік зусім не адпавядае нашаму ўзроўню. Мы можам гуляць лепей і павінны гэта прадэманстраваць у матчы супраць «Кронана».