Все новости

Аляксандр Апейкін: «Мы пільна сочым за маладымі гульцамі, займаемся пошукам тых, хто змог бы нас узмацніць»

22 декабря 2017, 11:53

Дырэктар «Віцязя» Аляксандр Апейкін распавёў пра ўзмацненне каманды ў другой палове сезона.

- Мы пільна сочым за маладымі гульцамі, займаемся пошукам тых, хто змог бы нас узмацніць. Трэба адзначыць вялікую дапамогу нашага трэнера Аляксандра Жыркевіча. Ён здолеў знайсці групу маладых цікавых гульцоў. Мы іх праглядзелі і адабралі тых, хто нам падыходзіць. Гэта добрая інвестыцыя ў будучыню. Няхай зараз ім будзе складана, але праз 2–3 гады яны маюць шанец стаць ключавымі адзінкамі нашай каманды.

Адразу ж пасля Новага году маладыя гульцы будуць унесены ў заяўку. Калі сітуацыя ў матчах будзе дазваляць, яны будуць атрымліваць час на пляцоўцы. Пасля першага этапу мы будзем гуляць у другой чацвёрцы, там будзе крыху прасцей. Прасцей будзе і каляндар.з туравай сістэмай, часу на падрыхтоўку будзе больш.

Адной з галоўных мэтаў на другую палову сезону будзе інтэграцыя моладзі і фармаванне устойлівай каманды. На гэта ў нас ёсць 19 якасных матчаў чэмпіяната і кубка. За гэты час новыя гульцы змогуць адаптавацца, прызвычаіцца да патрабаванняў, зразумець, што іх чакае ў будучыні.

Яшчэ адной добрай навіной для нашых заўзятараў стане заяўка Ігара Янчанкі. Гэта вопытны гандбаліст, які выступаў за моладзевую зборную і мае багаты вопыт выступу на клубным узроўні. Яму яшчэ ёсць што сказаць у гандболе і варыянт узаемадзеяння з ім абсалютна ўзаемавыгадны. Верым, што ён узмацніць нас.