Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «Маладыя гульцы ўліліся ў калектыў хутка і без аніякіх праблем»

19 января 2018, 09:41

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч пракаментаваў бягучую форму каманды і падзяліўся думкамі пра гульню з «Гомелем»:

- Адпрацавалі паўзу ў стандартным рэжыме. Падыходзім да гульні ў выдатным фізічным стане. Адзначу, што хутка і без аніякіх праблем уліліся ў калектыў маладыя гульцы. Для нас гэта добра яшчэ і тым, што каманда дадае ў хуткасці. З «Гомелем» некаторыя навічкі атрымаюць свой шанец. Упэўнены, што павінны паказаць добры ўзровень. Чакаем цікавы матч.