Все новости

Аляксандр Жыркевіч: «Да сваіх гульцоў у мяне няма ніякіх пытанняў, яны годна біліся на пляцоўцы»

21 января 2018, 16:47

Галоўны трэнер «Віцязя» Аляксандр Жыркевіч пасля гульні з «Гомелем» (21–28) адзначыў прагрэс каманды.

- Мне радасна і прыемна, што мы ўвялі ў склад двух маладых гульцоў Салтанава і Міхно. Яны выглядалі добра нават на фоне больш сталых гульцоў. Каманда «Гомеля» вопытная, з добра пастаўленнай гульнёй, але мы няшмат ў чым саступалі. Да сваіх гульцоў у мяне няма ніякіх пытанняў, яны годна біліся на пляцоўцы.

Мяркую, маладыя хлопцы будуць толькі дадаваць і прагрэсаваць з кожнай гульнёй, гэта павінна павялічыць наш тэмп. Мы можам добра гуляць у атацы, але не паспяваць вяртацца ў абарону, па гэтай гульні быў бачны прагрэс у гэтым кампаненце.

Працягваем пошук рэзерваў для ўзмацнення каманды. Нашыя спартыўныя школы кожны год выпускаюць шмат гандбалістаў. Галоўнае — знайсці тых, хто нам падыходзіць і жадае развівацца.