Андрэй Барвіюк: «Адзначу класную гульню нашых галкіпераў"
В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк падвёў вынікі гульні з БГК (19–35):
- Рады, што ў нападзенні атрымалася згуляць без памылак. Мы былі ў меншасці, таму мячом даражылі, намагаліся аддаваць больш часу на атаку.
Дапамаглі вуглавыя, якія актыўна прасоўваліся па пляцоўцы. У пачатку гульні Іван Юркевіч закінуў некалькі вельмі добрых мячоў. Таксама цікава атакаваў Андрэй Васілевіч. Задняя лінія згуляла актыўна, наколькі гэта было магчыма.
Добра, што адаптаваліся пад актыўную абарону суперніка, змаглі выкарыстаць прастору, згулялі некалькі добрых уваходаў.
Адзначу класную гульню нашых галкіпераў. Усе трое (Ланін, Грыбаў, Счастны) зрабілі шэраг вельмі патрэбных сэйваў, а падключэнні Грыбава, мяркую, будуць памятаць на працягу доўгага часу.