Все новости

Андрэй Барвіюк: «Выклікі — гэта частка нашага жыцця»

22 февраля 2018, 11:42

В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк падзяліўся сваім меркаваннем пра паразу ад «Машэкі" (26–31):

- Мы настройваліся гульню, жадалі годна правесці апошні хатні матч на першым этапе. Напрацоўвалі некаторыя элементы, але на жаль, не ўсе з іх здолелі прадэманстраваць на пляцоўцы. З-за недахопу сыгранасці прапусцілі некалькі простых галоў. Гэта абумовіла негатыўны адрэзак у другой палове першага тайму. Пачатак другога лепшым настроем не адрозніваўся. У выніку неактыўна згулялі ў абароне, прапусцілі простыя мячы, але гульня была класная, паглядзець было на што. І трэба прызнаць, што апанент жадаў перемогі больш за нас.

- Вы прынялі каманду ў момант хваробы Аляксандра Жыркевіча, а зараз працягваеце пасля яго трагічнага сыходу. Наколькі для Вас гэта цяжкі выклік?

- У такіх трагічных абставінах заўсёды складана. Да таго ж, калі ты рыхтуеш каманду да матчаў з супернікамі, якія значна мацнейшыя, гэта адно. Зусім іншае, калі настройваешся на перамогу. У гэтым аспекце мне пакуль не хапае ні падрыхтоўкі, ні вопыта. Таму будзем працаваць, выклікі — гэта частка нашага жыцця.