Все новости

Андрэй Барвіюк: «Што стабільна – гэта надзейная гульня нашых галкіпераў»

13 марта 2018, 10:07

В.а. галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэй Барвіюк падсумаваў уражанні ад першага тура ў групе «Б».

- Нашы кадравыя праблемы моцна адчуваюцца пры падрыхтоўцы да матчаў. З-за траўм па-за абоймай апынуўся цэлы шэраг важных гульцоў. Тыя, хто застаўся, не да канца гатовыя да прапанаваных супернікамі хуткасцей. Не заўсёды атрымліваецца сабраць аптымальны склад на выяздныя гульні. Часам сутыкаемся з гэтым і дома.

У гульнях супраць больш маладых супернікаў было цяжка пераадольваць актыўную абарону. Не заўсёды паспявалі згуляць актыўна на выхадах супраць нападнікаў.

У атацы згулялі адэкватна свайму стану. У абароне маглі згуляць лепш. Болей надзейная абарона ў нашым выкананні павінна даць больш шанцаў на перамогу ў кожным асобна ўзятым матчы.

Што стабільна – гэта надзейная гульня нашых галкіпераў.

Працуем далей!