Все новости

Канстанцін Якаўлеў папоўніў трэнерскі штаб «Віцязя»

13 июля 2018, 19:08

Канстанцін Якаўлеў увайшоў у трэнерскі штаб «Віцязя». У бытнасць гульца ён выступаў за «Аркатрон», БГК імя Мяшкова і польскі клуб «Азоты» з Пулаў. У «Віцязі" ён будзе дапамагаць Андрэю Барвіюку.

«Я заўсёды хацеў займацца спортам пасля сваёй гандбольнай кар'еры — мне заўжды гэта было цікава. Раней я гуляў у адной камандзе з Андрэем Барвіюком і добра ведаю яго стыль. Доўгі час я назіраў за развіццем «Віцязя», і мне вельмі падабаўся гэты клуб. У нас маладая адміністрацыя, маладыя трэнеры і гульцы, ёсць нейкае адчуванне перспектывы.

У канцы мінулага сезона я пачаў дапамагаць Андрэю Барвіюку ў якасці трэнера. Некаторыя з нашых гульцоў нават паспелі са мной пагуляць у адной камандзе раней — яны мяне памятаюць як больш старэйшага гульца. Таму, спадзяюся, што павага і аўтарытэт прысутнічаюць (усміхаецца)», — адзначыў Канстанцін.