Все новости

Андрэй Барвіюк: «Кожны наступны матч праводзілі лепш за папярэдні"

28 июля 2018, 14:13

Галоўны трэнер «Віцязя» Андрэй Барвіюк падвёў рысу пад трыма матчамі са зборнай Ірака:

- Варыянт таварыскіх сустрэч са зборнай Ірака ўзнік даволі спантанна. Першапачаткова мы не планавалі гуляць на гэтам этапе пардрыхтоўкі, працавалі над фізічным станам. Калі ацэньваць гэты аспект, то магу з упэўненасцю сказаць, што ў параўнанні з папярэднім сезонам мы дадалі. Вiдавочна, нам яшчэ далёка да жаданага, але мы рушым ў слушным накірунку.

Гульнявыя моманты ацэньваць цяжка. Два с паловай месяцы каманда не працавала з мячамi. Фактычна гулялі з чыстага ліста. Кожны наступны матч праводзілі лепш за папярэдні. У другой палове трэцяй сустрэчы выглядалі ўжо болей ўпэўнена.

Мы выкарысталі 7 новых гульцоў. Маладым хлопцам было важна паўдзельнічаць у гульні такога ўзроўню. Адназначна ёсць разуменне, як мы будзем выкарыстоўваць некаторых з iх.

Паспрабавалі ставіць 5–1. Цiкава было паглядзець на гэты абарончы варыянт у нашым выкананнi. Якую з абарончых схем будзем выкарыстоўваць у канкрэтным матчы, будзем вырашаць сыходзячы са складу і формы гульцоў.

Мы ўдзячныя зборнай Ірака за якасныя спарынгі і жадаем ёй поспехаў у афіцыйных сустрэчах!