Все новости

Капітан «Віцязя» Ваявода: «Задача на сезон – выхад у вышэйшы дывізіён і ў фінал чатырох Кубка Беларусі»

22 сентября 2018, 17:15

Капітан «Віцязя» Глеб Ваявода распавёў пра задачу на сезон, заўзятараў і беларускую мову.

- Мяркую, што гэты сезон адначасова будзе вельмі складаным і цікавым. У міжсезонне падтрыхтоўка была вельмі сур’ёзная і больш старанная, чым у мінулым. Сёлета ў «Віцязь» прыйшло шмат маладых гульцоў, вельмі важны момант — гэта як яны ўвальюцца ў каманду. 

Адназначна, больш вопытныя гандбалісты нашага клуба ім у гэтым дапамогуць. Задача на гэты сезон у «Віцязя» толькі адна: выхад у вышэйшы дывізіён і ў фінал чатырох Кубка Беларусі.

Безумоўна, важны фактар для любога гандбольнага клуба — гэта заўзятары. Для нас гэта таксама вельмі важна! Калі людзі прыходзяць на матчы, гэта зусім іншы антураж і вялікая колькасць эмоцый. Спадзяюся, што аўдыторыя «Віцязя» будзе толькі павялічвацца. Зробім усе дзеля гэтага, сваёй гульней і актыўнасцямі па-за межамі пляцоўкі.

Тое што, «Віцязь» адзіны гандбольны клуб краіны, які падтрымлівае беларускую мову — добрая справа і нагода ганарыцца тым, што ты гуляеш менавіта за гэтую каманда. Гэта натхняе на пляцоўцы і дае матывацыю больш сур’ёзна адносіцца да трэніровак і матчаў. Людзі назіраюць за намі. І мы не маем права падвесці тых, кто нас падтрымоўвае, – сказаў Ваявода.