Аляксей Мандрык: «Ганаруся тым, што «Віцязь» стараецца папулярызаваць беларускую мову»

Вуглавы «Віцязя» Аляксей Мандрык распавёў пра старт чэмпіяната.

«Ад гэтага сезона чакаю перш за ўсё перамог, перамог і яшчэ раз перамог. На дадзены момант у нас сабралася каманда ў якой шмат маладых хлопцаў, а таксама шэраг вопытных гульцоў, трэнеруючыся з якімі моладзь павышае свой узровень. У нас быў вельмі ўдалы перыяд падтрыхтоўкі, і я лічу, што мы зможам правесці ўвесь чэмпіянат на высокім узроўні.

Вельмі прыемна гуляць, калі прыходзяць заўзятары, чуць іх падтрымку, гэта моцна зараджае! Будзем вельмі рады, калі людзей на матчах «Віцязя» пабольшае. Лічу, што вельмі важна падтрымліваць нашу родную мову, і ганаруся тым, што клуб у якім я гуляю стараецца папулярызаваць яе.

Гульня супраць БГК-2 выдалася цяжкай, але даволі роўнай. Дапусцілі некалькі непатрэбных страт у першым тайме і ў выніку прайгравалі два мяча. У перапынку трэнерскі штаб унес невялікія карэктывы і гэта прынесла свой плён. Напрыканцы, нам вельмі дапамог Саша Ланін, яго сэйвы – проста космас! Шкада, што не перамаглі, але калі ўлічваць, што па ходзе гульні прайгравалі «мінус чатыры», то вынікам давольны. Далей усе залежыць толькі ад нас», – сказаў Мандрык.

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья