Новости

Главная новость

Каралёк пра праўладны ліст спартоўцаў: «Чакаў яго нашмат раней, але цяпер ён недарэчны і паказвае ўвесь абсурд сітуацыі»

7 декабря 2020, 14:31
0

Гандбаліст Арцём Каралёк распавёў, з якімі пачуццямі вяртаецца ў зборную Беларусі.

«Усе падзеі вялікім камяком упалі на мяне. Думаў, як лепш паступіць. Спачатку я не разумеў, што адбываецца ў краіне, але потым пачаў выказвацца супраць гвалту. Я не такі чалавек, маўчаць не магу, калі ў маёй роднай краіне адбываюцца страшныя рэчы.

Беларускі народ хоча ісці шляхам дэмакратыі, свабоды слова і свабоды выбару, так што тут кожны сам вольны рабіць, што ён хоча. Што тычыцца тых, хто падпісваецца ў праўладным лісце, я стаўлюся спакойна. Нікога нельга крытыкаваць — у кожнага свой выбар. Так, ёсць ціск на спартсменаў і гэта жахліва. Шчыра, я не ведаю, як паступіў бы ў гэтай сітуацыі, калі б я быў на пастаяннай аснове ў Беларусі. Але я ганаруся тымі спартоўцамі, якія не маўчаць і выказваюцца.

Сёння праўладны ліст гэта такая ж гісторыя, як і з выбарамі ў нашай краіне. У спісах людзі па два разы, дзеці ёсць. Гэта ўсё неяк не сур’ёзна. Лічу, што гэтым лістом улада хоча паказаць, што большасць спартсменаў за дзеючы рэжым. Я чакаў яго нашмат раней, але цяпер ён недарэчны і паказвае ўвесь абсурд сітуацыі.

Можа, калі я прыеду на зборы, тады нешта будзе. Нічому не здзіўлюся. У наш час не абавязкова нешта рабіць, затрымаць могуць любога. Але скажу так: я занадта шмат уклаў сіл і часу ў зборную, каб усе зараз страціць. Я хачу гуляць і, спадзяюся, працягну гэта рабіць. Мы граем не для чыноўнікаў ці прэзідэнта, мы за народ, за ўсю беларускую нацыю.

Многія спартсмены перажываюць з-за падзей у Беларусі, але на гульнях і трэніроўках гэта не павінна адбівацца. Па сабе магу сказаць — я прафесіянал. Я гуляю ўсё жыццё і не лічу правільным пераносіць нейкія перажыванні на пляцоўку. Падчас трэніровак і гульняў адключаюся ад усяго таго, што адбываецца», – сказаў Каралёк.