Выканаўчы дырэктар Беларускага фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін у сваім Telegram-канале звярнуўся да беларускіх спартоўцаў і расказаў, чым пагражае міжнародны бан ад спаборніцтваў, а таксама як прадухіліць его наступствы.
Нагадаем, што шматлікія міжнародныя арганізацыі і федэрацыі ў адказ на ваяўнічую агрэсію Расіі ў дачыненні да Украіны пры ўдзеле Беларусі адхілілі беларусскіх і расейскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў.
«Неафіцыйны зварот да спартыўнай супльснасці Беларусі
Дык а рабіць-та што будзем, шаноўныя землякі? Ці прыйшло паразуменне, што мы надоўга патрапілі ў міжнародную ізаляцыю? Не, канешне, можна верыць у хлусню міністра Кавальчука, што хутка ўсё скончыцца, хаця я ўпэўнены, што ён сам у гэта не верыць, а проста адпрацоўвае сваю стаўку ідэолага. Ці, напрыклад, давяраць марам біятланіста Смольскага, што трэба рыхтавацца да хуткіх стартаў і выходзіць на іх больш моцнымі.
Не, сябры, гэта так не працуе. Сённяшні бан на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах будзе трымацца 3-5 гадоў, не менш. Абыйсці гэта будзе немагчыма, і раю нават не спрабаваць.
Гучыць можа і не так крытычны. Але што гэта азначае ў практычным сэнсе:
1. Большасць атлетаў ва ўзросце 31-32 гадоў могуць пачынаць задумвацца аб сканчэнні кар’еры. Прынамсі ў ракурсе міжнародных выступаў. Гэта на шмат гадоў раней, чым было б магчыма. Па сутнасці, гэта страта вялікіх інвестыцый, якія рабілі спартсмен і дзяржава. Бог з ёй з дзяржавай, але гэта мінус 3-5 гадоў прыбытку, які мог бы атрымліваць атлет, які усё жыццё укладаў у самога сябе. Спорт – гэта вар’яцкая праца.
2. Большасць атлетаў ва ўзросце 17-21 гадоў не атрымаюць неабходную практыку для свайго развіцця і будучай канкурэнтаздольнасці на міжнароднай арэне. Гэта самыя каштоўныя гады для кар’еры спартсменаў. Менавіта ў гэта час закладваюцца асноўныя навыкі і тэхніка. У гульнявых відах спорту дакладна. Таму для велізарнага пласту атлетаў гэты бан азначае развітанне з будучыняй.
3. Большасць атлетаў ва ўзросце 24-27 гадоў страцяць міжнародныя старты, у тым ліку і камерцыйныя. А, значыцца, страцяць даходы і матывацыю. Трэніравацца некалькі гадоў для выступу на чэмпіянаце Абхазіі – такая сабе справа. Па сутнасці, гэта тая ж страта велізарных інвестыцый, толькі ў самым актыўным для спартсмена ўзросце.
Апроч атлетаў ад міжнародных спаборніцтваў адлучаны таксама спартыўная функцыянеры, мэнэджары, судзі і г.д. Між іншым, гэта вялікая група людзей. Дарэчы, я таксама сярод іх – іронія лёсу.
Адразу прадчуваю ваша пытанне: дык а што рабіць, каб выправіць сітуацыю? Ну, для пачатку перастаць быць інфантыламі і вырасці з сваіх дзіцячых нагавіц. Ніхто за вас ваш лёс вырашаць не будзе – толькі вы і толькі самастойна. Я разумею, што шмат хто з спартсменаў да такога не прызвычаіўся, але трэба пачынаць, нарэшце. А далей трэба ўсвядоміць і прыняць некаторыя рэчы:
– Вяртанне Беларусі ў міжнародны спорт магчыма толькі пасля змены рэжыму Лукашэнкі. Ніякіх іншых варыянтаў няма і не будзе. Беларуская ўлада ва ўсім свеце прызнана нелегітымнай і злачынный, саўдзельніцай агрэсіі супраць Украіны. Дзяржаўны спорт цалкам прывязаны да агульнага статуса Беларусі і беларускіх уладаў. У пераменах прыйдзецца ўдзельнічаць нам усім без выключэння, калі мы хацім зноў быць удзельнікам міжнароднага спорту. Таму калі пачуеце ад сваіх калегаў меркаванне «ой, вы знаете, я политикой не интересуюсь, я хочу просто заниматься спортом и ни о чем не думать» – ганіце сцанай анучай, бо гэта ваш вораг, які забірае ў вас будучыню і крадзе вашы інвестыцыі. Палітыкай займацца прыйдзецца ўсім, калі мы дбаем пра сваю будучыню і пра сваё спартыўная інвестыцыі.
– Аднаўленне Беларусі ў сістэме міжнароднага спорту адбудзецца паступова і толькі праз BSSF. Іншых шляхоў не будзе. Ніхто тут нікога не «нагінае», але BSSF ужо ёсць актар міжнароднага спартыўнага права, які прадстаўляе беларускі дэмакратычны спорт. У бліжэйшы час фонд атрымае яшчэ большую міжнародную легітымнасць і зможа выступаць паўнавартасным прадстаўніком беларускай спартыўнай супольнасці. Так, прыйдзе дзень, калі нам усім трэба будзе сесці за адзіны стол і пісаць новую старонку гісторыі беларускага спорту. Таму давайце падыдзем да гэтага дня з павагай адзін да аднога.
Дэмакратычныя і міжнародна прызнаныя структуры і асобы будуць галоўным актарамі дэмакратычнай перабудовы Беларусі, якая ўжо немінуча. Wind of change дзьме ва ўсю моц. Да гэтай думкі трэба проста прызвычаіцца.
Як і асоба Святланы Ціханоўская, так і BSSF маюць статус міжнародна прызнаных і будуць мець вялікі ўплыў на будучае развіцце Беларусі. Гэта можа падабацца, ці не падабацца. Мне таксама шмат чаго не падабаецца. Але так ёсць», – напісаў Апейкін.
Комментарии