Все новости

Экс-гандбаліст ПСЖ і мінскага «Дынама» украінец Ануфрыенка падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю БФСС

14 июня 2022, 16:10

Былы гандбаліст французскага ПСЖ і мінскага «Дынама» украінец Сяргей Ануфрыенка падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці.

«Сяргей — чэмпіён Францыі, майстар спорту Украіны, сяміразовы чэмпіён Украіны ў складзе «ZTR» і ў складзе клуба «Матор», прызнаны лепшым гандбалістам краіны.

Вось што ён кажа пра свой подпіс і спартсменаў, якія маўчаць:

«Мне напісаў Дзмітрый Дарашчук [украінскі гандбаліст] і распавёў пра Антываенную дэкларацыю спартсменаў. Канешне ж, я падпісаў, бо лічу, што гэта важна для нашай краіны.

Як я магу сябе адчуваць, калі ў мяне дома ідзе вайна? Канешне ж вельмі дрэнна. Я першыя тыдні практычна не спаў. Усё, што робіць Расія, — гэта няправільна, і ў мяне не ўкладваецца ў галаве, як можна такое здзейсніць.

Тыя, хто падтрымлівае вайну, — гэта не спартсмены. Я магу сказаць наконт гандбалістаў. У мяне было шмат знаёмых і сяброў, як я думаў. Але іх аказалася насамрэч не так ужо і шмат. Пасля 24 лютага мне патэлефанавалі літаральна 2-3 чалавекі і спыталі, як справы і як сям’я. А ёсць людзі, якіх я лічыў сябрамі, і яны да гэтага часу не пацікавіліся, як у мяне справы, ці ўсё ў парадку з сям’ёй, якая засталася ва Украіне. Што я магу сказаць? Вайна паказала, хто сапраўдны сябар, а хто не», – паведамляе тэлеграм-канале БФСС.

Азнаёміцца і падпісаць дэкларацыю можна тут.