Все новости

Уладзімір Канаплёў: «Гандбалісты не губляюць гульнявую практыку дзякуючы расійскім калегам. Мы арганізавалі сумесную лігу з Расіяй»

17 октября 2022, 12:30

Кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў распавеў, як жыве беларускі гандбол падчас міжнароднага бану.

– Як беларускі гандбол перажывае гэты непрыемны перыяд адхілення ад міжанродных стартаў?

– Мы, вядома, рукі не апусцілі, хутка сарыентаваліся. Спартсмены не губляюць гульнявую практыку дзякуючы расійскім калегам. Але расіянам нецікава гуляць з намі ў жаночы гандбол. Нашы найлепшыя каманды «Гомель», БНТУ-БелАЗ могуць гуляць толькі супраць пятых-шостых каманд Расіі. Але хоць у хлопцаў усё добра, у сезоне 2022/2023 у SEHA-лізе выступаюць СКА-Мінск, БГК Мяшкоў, «Машэка» і «Гомель». Мы падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве з Кітайскай гандбольнай федэрацыяй. Каманды нашых краін праводзяць сумесныя матчы, зборы. Мы арганізавалі сумесную лігу з Расіяй. Дзякуй майму расійскаму калегу Сяргею Шышкарову за тое, што падтрымаў гэтую ідэю і дапамог у яе ўвасабленні, – сказаў Канаплёў