Tribuna/Гандбол/Блоги/У лукашыста Барбашынскага абодва сыны-гіганты ў спорце. Старэйшы са зборнай па гандболе на днях выйграў турнір

У лукашыста Барбашынскага абодва сыны-гіганты ў спорце. Старэйшы са зборнай па гандболе на днях выйграў турнір

Лёгка адгадаць, хто быў супернікам.

Зборная Беларусі па гандболе з лютага 2022-га знаходзіцца ў міжнародным бане за суўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай вайне супраць Украіны. Ва ўмовах адхілення падапечным Юрыя Шаўцова застаецца толькі гуляць таварыскія матчы ды турніры, але нават тут знайсці супернікаў няпроста. Напрыклад, на спаборніцтвы ў Магілёў, якія прайшлі з 7 па 9 лістапада, старшыня федэрацыі Уладзімір Канаплёў збіраўся запрасіць шэраг краін Блізкага Усходу і Персідскага заліва, але чамусьці ніхто не прыехаў. Па версіі чынушы, «адмовілі ў міжнародных структурах». Таму ў турніры прынялі ўдзел усяго чатыры каманды – ужо да болю знаёмыя: дарослыя зборныя Беларусі і Расіі плюс зборныя гэтых жа краін U-19.

Юнакі прадказальна асаблівага супраціву не аказалі, а Беларусь U-19 саступіла ўсім, аднагодкам з Расіі ўключна (29:35). Галоўным жа матчам стала супрацьстаянне асноўных зборных, якія на гэты турнір прыехалі не ў аптымальных складах, але ў беларусаў на паперы ён быў цікавейшы – зорак узроўню Мікіты Вайлупава з «Веспрэма» або Ігара Бяляўскага з «Заграба» ў расіян не было. Аднак значнай перавагі над Расія падапечныя Шаўцова не здабылі – сустрэча завяршылася перамогай у адзін мяч (32:31). Найлепшым гульцом турніру быў прызнаны Вайлупаў, які ў фінале закінуў 11 разоў. Акрамя статуэткі ён атрымаў кошык прадуктаў:

А вось медалёў на турніры, справаздачу з якога Канаплёў пагражаў даслаць «заклятым сябрам у сусветную і еўрапейскую федэрацыі», мяркуючы па ўсім, не было. Замест іх гандбалісты атрымалі ўзнагароды ад малочнага вытворцы «Бабушкина крынка» і кандытарскай фабрыкі «Красный пищевик»:

Нягледзячы на паражэнне ў заключным матчы, турнір спадабаўся галоўнаму трэнеру зборнай Расіі Льву Вароніну, які дзякаваў Богу за магчымасць спаборнічаць з беларусамі і завёў «катрынку» пра «братэрскія народы»:

«Дзякуй богу, што мы – братэрскія народы. Дзякуй богу, што мы ёсць адзін у аднаго. Толькі ў гэтай складанай сітуацыі гэтыя два народы не адвярнуліся адзін ад аднаго. Па сутнасці, мы дапамагаем адзін аднаму ў спорце не разгубіць тое, што было. Магчыма, нават прымножыць».

Трэнер не патлумачыў, якую складаную сітуацыю мае на ўвазе, і што ж такога адбылося, што такога нарабілі расіяне з беларусамі, што толькі яны адзін ад аднаго і не адвярнуліся.

А яшчэ ў складзе асноўнай беларускай зборнай на гэтым турніры выступаў Мацвей Барбашынскі – гэта старэйшы сын алімпійскага чэмпіёна ў складзе зборнай СНД Андрэя Барбашынскага. Той таксама быў у Магілёве (пазнаеце на фота вышэй побач з Вайлупавым і прадуктовым кошыкам?).

Не так даўно Барбашынскі-старэйшы распавядаў, як яго выкінулі з матрацнага бізнесу, якім ён займаўся па сканчэнні кар'еры.

Цяпер Барбашынскі працягвае працаваць у федэрацыі гандбола, дзе ад 2017-га займае пасаду намесніка старшыні, а таксама ўваходзіць у выканкам лукашэнкаўскага алімпійскага камітэту. З ліпеня гэтага года ён яшчэ з’яўляецца дырэктарам Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерву, прычым за баскетбольную каманду ўстановы выступае яго малодшы сын Захар. У гэтым сезоне 15-гадовы форвард узяў удзел у шасці матчах Д2 і набраў агулам 10 пунктаў. Ростам хлопец пакуль што адстае ад бацькі і брата, хоць на свой узрост мае істотныя 196 сантыметраў. Мацвей вышэйшы на дзевяць сантыметраў (205), а бацька на чатыры – два метры роўна.

Па словах бацькі, яго дзеці самі выбралі спорт для пабудовы кар'еры: «На сыноў я ніколі не ціснуў, даўшы ім поўную свабоду ў выбары віду спорту, якім хочуць займацца. Старэйшы, як і я некалі, аказаўся ў гандболе. Стала атрымлівацца, паклікалі ў Мінск – у Рэспубліканскую вучэльню алімпійскага рэзерву. Параіўшыся, адпусцілі. Праз год па слядах Мацвея пайшоў малодшы Захар: ён абраў баскетбол, і таксама з’явіліся першыя поспехі – РВАР прыняў і яго».

Цікава, што характарам браты адрозніваюцца:

«Мацвей – спакойны, разважлівы хлопец. А на Захары ўсё гарыць: прыйшоў з трэнінгу стомлены, крыху паляжаў і зноў на трэнінг паляцеў. Адкуль у яго столькі энергіі, не ўяўляю» распавядаў былы чэмпіён.

Мацвей Барбашынскі ў мінулым сезоне выступаў за БДУФК-СКА-РГВАР – гэта фарм-клуб СКА. З камандай стаў чэмпіёнам другіх гульняў краін СНД, а ў дарослым ЧБ фінішаваў чацвёртым. У гэтым сезоне Барбашынскі быў узняты ў першую каманду СКА. У чэмпіянаце Беларусі на яго рахунку 23 мячы ў 10 матчах (пяты паказнік у камандзе).

На магілёўскім турніры ў складзе дарослай зборнай Беларусі 21-гадовы лінейны адзначыўся трыма мячамі ў вароты юнацкіх зборных (два адправіў у сетку расіян, адзін – беларусаў).

Галоўным сакрэтам у выхаванні дзяцей Барбашынскі называе асабісты прыклад. Але калі ў спорце яго поспехі неаспрэчныя, то грамадзянская пазіцыя – вельмі сумнеўная. Барбашынскі-старэйшы з’яўляецца актыўным лукашыстам. У 2020-м ён быў даверанай асобай дыктатара на прэзідэнцкіх выбарах, ездзіў па гарадах і агітаваў за Лукашэнку. З пачаткам рэпрэсій стаў мільгаць у прапагандысцкіх перадачах, дзе апраўдваў беззаконне, пад 16-м парадкавым нумарам падпісаў ліст у падтрымку дыктатуры і паўдзельнічаў у так званым Усебеларускім народным сходзе.

У 2024-м Барбашынскі сам хацеў стаць сябрам рэжымнай рады дэпутатаў ад Ашмянскага раёна, але ў лукашыстаў усё распісана, і ў гэты раз у планы рэжыму экс-гандбаліст не ўвайшоў. Замест яго перавагу аддалі камуністцы, супрацоўніцы мясцовага выканкаму Лукашэнкі Вользе Барысенка-Рабко, якой у выніку намалявалі 70% галасоў.

Якія перспектывы ў спорце бачыць лукашыст для Беларусі і сваіх дзяцей? Прагноз пакуль асцярожны:

«Магчыма, на кароткую дыстанцыю мы страцілі. Але яшчэ невядома, хто застанецца ў выйгрышы», – не так даўно разважаў пра эфект санкцый Барбашынскі-старэйшы.

Другие посты пользователя

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 мая, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 мая, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 мая, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 мая, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 мая, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 мая, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 мая, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 мая, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 мая, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 мая, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 мая, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 мая, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 мая, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 мая, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 мая, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 мая, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 мая, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 мая, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 мая, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 мая, 06:42
Все посты