Все новости

Вiктар Шаршукоў: «Арамнаў – адзін з асноўных прэтэндэтаў на тое, каб адправiцца на Алiмпiяду»

8 января 2020, 09:12

Галоўны трэнер зборнай Беларусi Вiктар Шаршукоў лічыць, што Андрэй Арамнаў з’яўляецца адным з галоўных кандыдатаў, каб адправiцца на Алiмпiяду.

– У тым, што Андрэя Арамнава прызналі лепшым спартсменам мінулага года, ёсць, можа быць, і невялікі аванс для яго. Але i дасягненні Арамнава нельга змяншаць. Андрэй у апошні час неверагодна прагрэсіруе, вярнуўся ў вялікі спорт, устанавіў сусветны рэкорд. Не кожны здольны на такое, гэта маленькi подзвіг!

- Вы ў гэтым годзе будзеце вызначацца з тым, хто паедзе ў Токіа... 

– Я ўжо казаў, што гэта даволі складаная задача, і, мяркую, многае праясніцца пасля чэмпіянату Еўропы, які пройдзе вясной. Але хачу сказаць: Андрэй Арамнаў – адзін з асноўных прэтэндэтаў на тое, каб адправiцца на Алiмпiяду, – сказаў Шаршукоў.