Все новости

У аўтакатастрофе ў Германіі загінуў беларускі цяжкаатлет Мжачык. Яму было 25 гадоў

2 августа 2021, 12:36

У аўтакатастрофе ў Германіі загінуў беларускі цяжкаатлет Аляксей Мжачык. Яму было 25 гадоў.

Кіроўца машыны, у якой ехаў спартовец, не справіўся з кіраваннем на аўтабане. Спачатку аўто ўдарылася аб агароджу трасы, а потым у слуп.

Ад атрыманых траўмаў штангіст загінуў на месцы. Кіроўца і яшчэ два іншых пасажыра атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя на верталёце.

Аляксей Мжачык – майстар спорту міжнароднага класа, выступаў у вагавай катэгорыі звыш 109 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-2016. Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў 2012 і 2015 гадоў.