Все новости

Начальнік прэс-службы мінскага «Дынама»: «Колькасць квіткоў з коштам «0 рублеў» нязначная – каля 10%»

16 сентября 2016, 17:51
5

Начальнік прэс-службы мінскага «Дынама» Раман Странгін падзяліўся меркаваннем аб распаўсюдзе квіткоў на матчы каманды з нулявым коштам.

– Тоже смотрел полчаса назад на тикетпро трибуну В и поразился – как за сегодня аккуратно «раскупили» места рядами. Такая же красота и на трибуне А.

– Яшчэ раз адказываю на гэтае пытанне, якое ўзнікае сезон за сезонам: «Дынама-Мінск» не займалась, не займаецца і не будзе займацца запаўненнем трыбунаў за кошт адміністрацыйнага рэсурсу.

Учора на гульні, як і заўжды, з нулявым коштам была распаўсюджана невялікая колькасць квіткоў, як таго, у прыватнасці, патрабуе і рэгламент КХЛ па працы з рэкламадаўцамі і партнерамі клубу і Лігі. Апрача таго, квіткі атрымалі хакейныя школы (напрыклад, СДЮШАР БФСГ «Дынама»), падшэфныя клубу дзіцячыя установы, удзельнікі конкурсаў ў сацсетках (як нашыя, так і партнераў). Колькасць падобных квіткоў нязначная (каля 10%).

Выпадкі з продажам гэтых квіткоў прыкрыя і непрыемныя нам самім. Больш за тое, гэта незаконна.

Заклікаем усіх фіксаваць падобныя выпадкі і прысылаць гэтыя пасведчанні ў клуб.

Са свайго боку, звярнем на гэта ўвагу праваахоўных ворганаў», – адказаў Странгін.

Показать еще 5