Все новости

Палітолаг Класкоўскі: «Кіраўніку краіны трэба думаць пра тое, як умацаваць кадрамі эканоміку. А галава там, аказваецца, баліць пра тое, як падняць хакей»

24 мая 2017, 23:15
7

Беларускі палітолаг Аляксандар Класкоўскі пракамэнтаваў навіну, што Сямён Шапіра зволены с пасады старшыні Мінаблвыканкама і прызначаны падымаць хакей у Беларусі.

«Сёньня найперш кіраўніку краіны трэба думаць пра тое, як умацаваць кадрамі эканоміку, каб там былі нейкія станоўчыя зрухі. І Шапіра, дарэчы, мае імідж добрага, моцнага гаспадарніка. Не падобна да таго, што яго здымаюць са старшыні Менскага аблвыканкаму за нейкія сурʼёзныя агрэхі. Хаця, можа, мы ня ўсё ведаем, і зь цягам часу нейкія акалічнасьці ўсплывуць. Але, ва ўсякім разе, пры ягоным прызначэньні гучалі ўсялякія станоўчыя характарыстыкі.

І выглядае на тое, што сёньня кіраўнік краіны найперш заклапочаны тым, як падняць хакей. Ён, магчыма, і кідае добрага гаспадарніка і арганізатара ў ягоным разуменьні, каб падняць гэтую сфэру. Мяне ўразіла, як Лукашэнка пачаў абурацца кепскім выступам хакейнай зборнай, паводле яго, гэта „стыдобішча“. Узьнікае пытаньне: а як назваць тое, што мы бачым сёньня ў эканоміцы, гэты завал і стагнацыю, тое, што пратэсты „дармаедаў“ па краіне прайшлі? І максымум, на што здольнае кіраўніцтва — гэта даць па тысячы рублёў, і невядома, ці гэта яшчэ дадуць, і гэта пагражае зноў пакласьці эканоміку на лапаткі. Дык вось стратэгіі ў эканоміцы няма, што мусіць быць самым галоўным. А галава, аказваецца, баліць у кіраўніцтва краіны пра тое, як падняць хакей».

Показать еще 7