Все новости

Экс-глава прэс-службы ХК «Дынама Мінск» Стронгін: «Зразумеў, чаму айцішнікі выйшлі тым летам».

19 августа 2021, 20:09
2

Раман Стронгін, які раней ўзначальваў прэс-службу хакейнага «Дынама», распавёў на сваёй старонцы ў  Facebook’у, як змена працы паўплывала на яго светапогляд.

«На мінулым тыдні скончыўся мой выпрабавальны тэрмін на Куфары. Не тое каб падзея сусветнага ўзроўню, аб якой абавязкова трэба паведамляць. Справа ў іншым – за гэтыя тры месяцы я шмат чаго адчуў і пераасэнсаваў. І гэты новы досьвед, здаецца, мае дачыненне да ўсіх нас.

У сорак з хвосцікам гадоў Куфар стаў фактычна пятым маім сталым месцам працы, але менавіта ён шмат у чым перагарнуў маю свядомасць. Я раптам трапіў у сучасную тэхналагічную кампанію – і ў імгненне перамясціўся геаграфічна (кудысьці далёка на захад) і ў часе (калі не ў будучыню, то прынамсі ў самую актуальную сучаснасць з забытага мінулага, у якім я знаходзіўся раней).

Гэта тычыцца ўсяго – мэнэджмэнту, падыходу да людзей і працоўных працэсаў. Але найперш – атмасферы свабоды,творчасці, няспыннага развіцця.

І ведаеце што? Праз гэта я зразумеў, чаму ўсе гэтыя айцішнікі, якія добра зарабляюць і нібыта праблемаў не маюць, выйшлі на вуліцы мінулым летам. Усё проста: яны жывуць у іншай геаграфічнай і часавай прасторы з гэтай краінай. Яны – у будучыні і на захадзе, а краіну заганяюць у мінулае і на ўсход.

Гэтыя дзве рэальнасці мелі шанец сустрэцца хіба ў навукова-фантастычным рамане, але ж вось дзіва – сустрэлісь у рэчаіснасці. Канфлікт быў непазьбежны.

Пакуль працягваем жыць у дрэнна напісанай, таннай навукова-фантастычнай кніжке. Магчыма засталось перагарнуць старонку-другую – і капец?», – напісаў Стронгін.