Tribuna/Хоккей/Блоги/«Брэст» падпісаў залётнага расіяніна: вадзіў пʼяным і буяніў у гатэлі, а меў патэнцыял, каб наблізіцца да Малкіна

«Брэст» падпісаў залётнага расіяніна: вадзіў пʼяным і буяніў у гатэлі, а меў патэнцыял, каб наблізіцца да Малкіна

Пры гэтым мае тры перамогі ў Кубку Гагарына.

Автор — KentYara98

Хакейны клуб «Брэст» праводзіць цяжкі сезон у Экстралізе. Каманда ідзе 8-й, маючы ўсяго 10 перамог у 37 матчах.

У сярэдзіне лістапада ў клубе пайшлі на радыкальныя меры і змянілі галоўнага трэнера – замест беларускага спецыяліста Уладзіміра Світы запрасілі расіяніна Сяргея Пушкова. Але гэта не моцна дапамагло – у канцы каляндарнага года «Брэст» выдаў серыю з 5 параз, саступіўшы двойчы на хатняй пляцоўцы аднаму са сваіх асноўных праследавацеляў «Лідзе», якая на той момант ішла па-за межамі топ-10.

3 студзеня стала вядома, што клуб з горада над Бугам падпісаў кантракт з 30-гадовым расійскім нападаючым Яраслава Косавым. Хакеіст, здавалася б, у росквіце моцы, двойчы браў Кубак Гагарына з магнітагорскім «Металургам» і аднойчы з казанскім «Ак Барсам», а яшчэ гуляў за маскоўскі «Спартак», ніжневартаўскі «Нафтахімік» і чалябінскі «Трактар». Апошнім клубам Косава быў «Авангард», за які ён правёў 25 матчаў у сезоне-2020/2021 са статыстыкай у 4 (3+1) пункты.

Так гулец выглядаў пры падпісанні кантракта з «Брэстам».

А вось так - калі быў маладзейшым. Бачыце розніцу?

На першы погляд здаецца дзіўным, чаму такога дасведчанага і тытулаванага гульца не падпісала якая-небудзь каманда статусам вышэй, і тым больш дзіўна, што ў кар'еры здарылася такая паўза. Гаварыў пра гэта напярэдадні Новага года і агент хакеіста Аляксандр Чарных, падкрэсліваючы, што не разумее, чаму форварда не ўзяла ніводная з каманд КХЛ:

«У жыцці ўсё бывае, і хто ведае, зразумеюць, пра што я кажу. Яраслаў мог бы дапамагчы любой камандзе, тым больш у плэй-оф. Цяпер ён таксама займаецца візай, паспрабуем знайсці клуб у Еўропе».

Што ж, Беларусь – таксама ў сваім родзе Еўропа, а вось пад фармулёўкай «у жыцці ўсё бывае» агент, верагодна, прыхаваў праблемы з алкаголем, якія былі ў жыцці Косава.

Гулец нарадзіўся і пачаў займацца хакем у Магнітагорску, а ягоным першым клубам у КХЛ стаў «Металург». У 2011-м форварда задрафтавалі ў НХЛ пад 124-м нумарам, але за акіянам ён так і не згуляе.

Спачатку Косаў не трапляў у гучныя скандалы, хоць у медыя, напрыклад, згадваецца, што ён патрапіў у ДТЗ напярэдадні моладзевага чэмпіянату свету. Ужо тады хакеіст парушаў рэжым. Часта хадзіў у начныя клубы, а часам з вечарынак яго забіралі партнёры па камандзе або галоўны трэнер, але ўсё гэта не мела прыдавалася вялікай агалосцы.

Першай у публічную прастору патрапіла гісторыя, што здарылася ў траўні-2018 у Казані, калі каманда адсвяткавала перамогу ў Кубку Гагарына. Пасля банкета хакеісту трэба было вярнуцца на клубную базу, для чаго ён выклікаў таксі. Падчас паездкі Косаву не спадабалася манера язды кіроўцы, таму ён вырашыў сесці за руль сам.

У выніку хакеіста спынілі супрацоўнікі ДПС (расійскага ДАІ). Разам з Косавым у машыне знаходзіўся і тагачасны капітан «Ак Барса» Аляксандр Світаў, які не прыдумаў нічога лепшага, як сфатаграфавацца на фоне сілавікоў машыны.

Тады ж высветлілася, што Косаў быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання за язду ў нецвярозым стане яшчэ ў 2015-м, аднак не здаў дакумент.

Наступны скандал адбыўся зімой 2019-га, праз два тыдні пасля пераходу ў «Нафтахімік». 30 снежня форвард разам са сваёй новай камандай прыехаў у Казань на гульню супраць «Ак Барса», але не трапіў у заяўку на матч. Гулец застаўся ў гатэлі Marriott, куды, у выніку былі выкліканыя супрацоўнікі паліцыі. Прычынай сталі неадэкватныя паводзіны Косава – знаходзячыся ў стане алкагольнага апʼянення, ён хадзіў па калідорах гатэля і гучна мацюкаўся. Хакеіста даставілі ў найбліжэйшы аддзел паліцыі, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за «Дробнае хуліганства» і выпісалі штраф памерам менш за 10 доллараў, пасля чаго адпусцілі.

У гэты ж дзень кантракт паміж Косавым і «Нафтахімікам» быў скасаваны, але вядома пра гэта стала толькі праз два тыдні, калі ўсплылі падрабязнасці пʼянага дэбоша.

«30 снежня па ўзаемнай згодзе кантракт з Косавым быў скасаваны, прычым без аніякай кампенсацыі. Мы хацелі расстацца ціха, таму не апублікавалі дадзеную інфармацыю на клубным сайце. Хацелі дапамагчы Косаву. Але яго, падобна, ужо ніхто і нішто не выправіць», – выказваўся тады дырэктар «Нафтахіміка» Раіль Якупаў.

Пасля інцыдэнту ў гатэлі Косаў паспеў пагуляць за «Трактар» і «Авангард», пасля чаго ў карʼеры наступіла доўгая паўза. Зараз праблемны гулец паспрабуе перазапусціць карʼеру ў Брэсце.

Пры гэтым у свой час ён падаваў вялікія спадзевы. «Косаў быў здольны вырасці ў хакеіста сур'ёзнага сусветнага ўзрозню <...> З ягонымі рукамі, разуменнем гульні, настырлівасцю ён бы мог наблізіцца да ўзроўню Яўгане Малкіна <...> Але яму відавочна не хапала побытавага інтэлекта», - так апісваў сітуацыю спартсмена адзін з расійскіх журналістаў.

Другие посты пользователя

Гулец НБА зрабіў прыемнае заўзятарцы каманды суперніка
1 февраля, 21:18
Польскi клуб зноў нятанна прадаў гульца «Арысу» Шпілеўскага – а набывае iншых раз-пораз у ЧБ (ехаць зусiм недалёка)
31 января, 06:26
Вось ужо месяц, як беларуска выпала са складу зборнай Украіны па біятлоне. Першая частка сезону склалася для яе жахліва
29 января, 12:51
Рэканструкцыя «Трактара» ў разгары. Стадыён на парозе найбуйнейшых змен за апошнія 40 гадоў
28 января, 23:30
Яшчэ адна лёгкаатлетка з Беларусі можа пачаць выступаць за Польшчу і нават паехаць на Гульні ў Парыж. Вось хто гэта
28 января, 19:30
У Беларусі тры браты-хакеісты запусцілі ўласны брэнд спартыўнага адзення. Бузава ўжо атрымала ад іх падарунак
28 января, 12:30
Найбуйнейшыя грошы Сабаленкі ў карʼеры: Аўстралія – рэкорд, US Open і Мадрыд – таксама больш за 1 млн, а пачынала з 68 баксаў
28 января, 06:48
Беларускі хакеіст здзівіў партнёраў. Раскрыўся з незнаёмага боку
27 января, 21:04
Дончыч правёў фенаменальны матч і абнавіў парачку асабістых рэкордаў. Асаблівы момант у кар'еры славенца
27 января, 19:02
У Беларусі ганялi шайбу яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя! Сучасны хакей прыдумалi пазней
27 января, 17:00
Як беларускі футбол зарабляе на «Урале» Ганчарэнкі. Асноўныя плюшкі атрымаў БАТЭ, але не толькі ён
27 января, 09:13
У рэжымнікаў прабелемы з Нячаевым, але сам гулец тут не пры чым
27 января, 01:37
З Расіі ў Брэст прыехаў гулец, які сядзеў там 3 месяцы за бойку, у Гомель – фаны «Зеніта» са сцягам (шмат дзе непажаданым) імперыі
25 января, 06:24
Беларус Артем Кузьмич потерял на войне ногу, но не боевой дух. Стал чемпионом по джиу‑джитсу, а теперь помогает украинским военным
25 января, 04:49
Асабліва старанная праверка. Дзеянні івуарыйскага паліцэйскага абурылі сацсеткі
24 января, 23:10
«Гарызонт» падпісаў сясцёр-двайнят. Раслі ў шматдзетнай сям'і, якую цягнула маці, а баскет адчыніў дзверы ва ўніверсітэт (але там былі праблемы)
24 января, 21:00
«В Жодино его или на Окрестина – был бы вшивый змагар». Блогер «Трыбуны» – пра суткі і вымушаны ад’езд з Беларусі
24 января, 17:02
Перакладчык і карэспандэнт расплакаліся прама падчас інтэрв'ю трэнера пасля гістарычнага выхаду Сірыі ў плей‑оф Кубка Азіі
24 января, 12:53
Спартзала, мацоўня ці трэнажорная зала? Як займацца спортам па-беларуску
24 января, 05:23
Славяне не ўмеюць у баскет генетычна, а супернікі гуляюць «фенаменальна». ДзяржТБ патлумачыла, чаму «Мінск» валіцца
23 января, 06:00
Все посты